Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перае́мнікм. прее́мник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перае́мнік, ‑а, м.
Прадаўжальнік чыёй‑н. дзейнасці, якіх‑н. традыцый і пад. Марксізм узнік не ў баку ад прамой дарогі развіцця навукі, а з’явіўся законным пераемнікам і прадаўжальнікам усіх яе лепшых дасягненняў.«Звязда».// Той, хто заняў месца, пасаду свайго папярэдніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перае́мнік
1. (напр.улады) м. Náchfolger m -s, -;
стаць перае́мнікам Náchfolge ántreten*;
2. (спадкаемец) Érbe m -n, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перае́мніца, ‑ы, ж.
Жан.дапераемнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
follower[ˈfɒləʊə]n. паслядо́ўнік; перае́мнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
насле́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне; спадкаемец.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
assignee
[ə,saɪˈni:]
n.
1) зако́нны спадкае́мца, перае́мнік право́ў
2) упаўнава́жаны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Насту́пны ’наступаючы, чарговы, прышлы, які мае наступіць’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк., ТСБМ), насту́пнік ’нашчадак, пераемнік; намеснік’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк., ТСБМ), насту́пца ’тс’ (Нас.), укр.насту́пний ’наступаючы, чарговы’, насту́пник ’пераемнік; нашчадак’, польск.następny ’наступны, маючы адбыцца; спадчынны; наступальны, агрэсіўны’ następnik, następca ’нашчадак, пераемнік; агрэсар’. Арэал распаўсюджання сведчыць аб беларуска-ўкраінска-польскай семантычнай інавацыі, параўн. славен.nastopen ’уступны’, серб.-харв.на́ступни ’наступальны; што мае характар прыступаў’ і іншыя ўтварэнні на базе *nastǫpiti, гл. ступа́ць. У іншых славян значэнне ’наступны’ перадаецца словамі, утворанымі ад *slědъ, *slěditi, параўн. рус.сле́дующий, балг.сле́дващ, макед.следен, серб.-харв.слѐдећи, славен.naslednji.