пераві́ць, -раўю́, -раўе́ш, -раўе́; -раўём, -раўяце́, -раўю́ць; -віў, -віла́, -ло́; -раві; -віты; зак., што.

1. Абвіць чым-н., абвязаць.

Карані перавілі лясную дарогу.

2. Звіць нанава.

П. вяроўку.

3. Пераматаць на што-н. іншае.

П. ніткі з матка на клубок.

|| незак. перавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераўю́ пераўё́м
2-я ас. пераўе́ш пераўяце́
3-я ас. пераўе́ пераўю́ць
Прошлы час
м. пераві́ў перавілі́
ж. перавіла́
н. перавіло́
Загадны лад
2-я ас. пераві́ пераві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пераві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераві́ць сов., в разн. знач. переви́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераві́ць, пераўю, пераўеш, пераўе; пераўём, пераўяце; пр. перавіў, ‑віла, ‑віло; заг. пераві; зак., што.

1. Абвіць чым‑н. што‑н.; абвязаць. Колы грукаталі па карэннях, што перавілі лясную дарогу, рыпелі, але гэта, здавалася, не парушала глыбокай цішыні ночы. Асіпенка.

2. Развіўшы што‑н., звіць лепш, іначай. Перавіць вяроўку.

3. Звіць, пераматаць на што‑н. іншае. Перавіць ніткі з матка на клубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераві́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавіваць — перавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярэ́вітка, пераві́цце, пераві́ткі ’вітка, галіны хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’, ’перавязь, на якую кладуцца жэрдкі’ (ЛА, 4), пераві́ца ’лазовыя прывязкі, якімі замацоўваецца салома на страсе’ (Інстр. 1), пераві́ць ’тс’ (Шушк.). Да пера- і віць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак., што.

1. Сшыць лісты, уставіўшы і замацаваўшы ў вокладку.

П. кнігу.

2. Злучаючы, сплесці; перавіць.

Дрэвы пераплялі свае галіны.

П. вянок стужкай.

3. Заплесці нанава.

П. касу.

|| незак. пераплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. пераплята́нне, -я, н.

|| наз. пераплёт, -у, Ме́це, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переви́ть сов.

1. (обвить чем-л.) абві́ць, мног. паабвіва́ць, абкруці́ць, мног. паабкру́чваць;

2. (переплести) перапле́сці, мног. папераплята́ць;

3. (свить заново) пераві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)