перава́лачны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
перава́лачны |
перава́лачная |
перава́лачнае |
перава́лачныя |
| Р. |
перава́лачнага |
перава́лачнай перава́лачнае |
перава́лачнага |
перава́лачных |
| Д. |
перава́лачнаму |
перава́лачнай |
перава́лачнаму |
перава́лачным |
| В. |
перава́лачны (неадуш.) перава́лачнага (адуш.) |
перава́лачную |
перава́лачнае |
перава́лачныя (неадуш.) перава́лачных (адуш.) |
| Т. |
перава́лачным |
перава́лачнай перава́лачнаю |
перава́лачным |
перава́лачнымі |
| М. |
перава́лачным |
перава́лачнай |
перава́лачным |
перава́лачных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перава́лачны перева́лочный;
п. пункт — перева́лочный пункт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перава́лачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да перавалкі (у 1 знач.). Перавалачны груз. // Прызначаны для перавалкі. Перавалачная база. Перавалачная прыстань.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́чна-перава́лачны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пато́чна-перава́лачны |
пато́чна-перава́лачная |
пато́чна-перава́лачнае |
пато́чна-перава́лачныя |
| Р. |
пато́чна-перава́лачнага |
пато́чна-перава́лачнай пато́чна-перава́лачнае |
пато́чна-перава́лачнага |
пато́чна-перава́лачных |
| Д. |
пато́чна-перава́лачнаму |
пато́чна-перава́лачнай |
пато́чна-перава́лачнаму |
пато́чна-перава́лачным |
| В. |
пато́чна-перава́лачны (неадуш.) пато́чна-перава́лачнага (адуш.) |
пато́чна-перава́лачную |
пато́чна-перава́лачнае |
пато́чна-перава́лачныя (неадуш.) пато́чна-перава́лачных (адуш.) |
| Т. |
пато́чна-перава́лачным |
пато́чна-перава́лачнай пато́чна-перава́лачнаю |
пато́чна-перава́лачным |
пато́чна-перава́лачнымі |
| М. |
пато́чна-перава́лачным |
пато́чна-перава́лачнай |
пато́чна-перава́лачным |
пато́чна-перава́лачных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пато́чна-перава́лачны пото́чно-перева́лочный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перавалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.
1. што. Перамясціць, пералажыць, звальваючы (пры перагрузцы; спец. і разм.).
2. што і цераз што. Перайсці цераз горны хрыбет.
3. асаб. і безас. Перайсці які-н. колькасны або часавы рубеж.
Прабег машыны пераваліў за сотню тысяч кіламетраў.
Ужо пераваліла (безас.) за пяцьдзясят гадоў.
|| незак. перава́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перава́льванне, -я, н. (да 1 знач.), перава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.; спец.) і перава́л, -у, м. (да 2 знач.).
|| прым. перава́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
П. пункт (таксама перан.: наогул пра месца перамяшчэння, перабазіравання чаго-н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перева́лочный перава́лачны;
перева́лочный пункт перава́лачны пункт.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пото́чно-перева́лочный пато́чна-перава́лачны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАМЫ́ШЫН,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Валгаградскай вобл., на правым беразе Валгаградскага вадасх., каля вусця р. Камышынка. Засн. ў 1667, да 1780 Дзмітрыеўск. 128 тыс. ж. (1996). Рачны порт, чыг. ст., буйны перавалачны пункт. Прадпрыемствы машынабуд., металаапр., шклотарнай, лёгкай і інш. прам-сці. Тэатр. Краязнаўчы музей.
т. 7, с. 553
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБАГЕ́ (Ibagué),
горад у цэнтр. ч. Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Таліма. Засн. ў 1550. 338 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел і перавалачны пункт на шляхах з Багаты да ўзбярэжжа Ціхага ак. Аэрапорт. Гандл. цэнтр. Прадпрыемствы: мукамольныя, мясныя, кандытарскія, цукр.; перапрацоўка кавы і тытуню. Саматужны выраб скураных рэчаў. 2 ун-ты.
т. 7, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)