Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перава́л, у, м.
1.гл. пераваліць.
2.мн. -ы, -аў. Найбольш нізкае месца ў горным хрыбце, даступнае для пераходу, дарога цераз такое месца.
Турысты прайшлі небяспечны п.
|| прым.перава́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перава́л, -лу м., в разн. знач. перева́л;
п. це́раз хрыбе́т перане́сены на ра́ніцу — перева́л че́рез хребе́т перенесён на у́тро;
альпіні́сты прайшлі́ Крыжо́вы п. — альпини́сты прошли́ Кресто́вый перева́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перава́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. перавальваць 1 — пераваліць 1 (у 2 знач.).
2. Месца пераходу праз горны хрыбет. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка.Быкаў.На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць.Шамякін.
3.перан.Разм. Змена, паварот у развіцці чаго‑н. Беларусь на крутым перавале Нараджаецца вольнай сягоння.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ПЕРАВА́Л»,
літаратурная група ў 1923—32. Узнікла ў Маскве пры час. «Красная новь» (гал.рэд. А.Варонскі). Напачатку аб’ядноўвала невялікую групу маладых пісьменнікаў, што раней уваходзілі ў літ. групы «Кастрычнік» і «Маладая гвардыя». У зб-ках «Перавал» (1924—28, выйшла 6 нумароў) удзельнічалі А.Вясёлы, М.Галодны, М.Святлоў і інш. Пазней дэкларацыю «П.» супраць «бяскрылага бытавізму» падпісалі больш за 60 пісьменнікаў, у т. л. Э.Багрыцкі, І.Катаеў, Г.Караваева, Н.Агнёў, М.Прышвін і інш. Выступала за захаванне «пераемнай сувязі з мастацкім майстэрствам рускай і сусветнай класічнай літаратуры», асуджала лявацкае сектанцтва, адміністраванне «напостаўцаў» і рапаўцаў, рацыяналізм і фармалізм лефаўцаў. Праграмным творам стала аповесць І.Катаева «Сэрца» (1928). Тэарэтыкі «П.» Дз.Горбаў і А.Лежнеў развілі некат. ідэі Варонскага (кн. «Мастацтва бачыць свет», 1928), сцвярджалі прынцыпы «шчырасці» і інтуітывізму — «мацартыянства» творчасці. У 1927 быў утвораны «Мінскі перавал», які прызнаў дэкларацыю «П.» за сваю ідэйна-маст. праграму. У канцы 1920 — пач. 1930-х г., калі «П.» жорстка крытыкавалі, частка пісьменнікаў, у т. л. Прышвін, Багрыцкі, П.Паўленка, пакінулі групу. Пасля пастановы ЦКВКП(б) ад 23.4.1932 «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» «П.» перастаў існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВА́Л,
найбольш нізкае і даступнае месца ў грэбені горнага хрыбта або масіву, якое служыць звычайна для зносін паміж суседнімі рачнымі далінамі. Шырокія пласкадонныя і глыбока апушчаныя П., якія маюць важнае трансп. значэнне, наз. горнымі праходамі; праз іх звычайна пракладзены ўючныя сцежкі, часам аўтадарогі ці чыгункі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перава́лм. (горны) Pass m -es, Pässe, Gebírgspass m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус.валаг.перм.перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск.przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг.вали́ ’падае дождж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«МІ́НСКІ ПЕРАВА́Л»,
аб’яднанне рускіх пісьменнікаў і паэтаў у Мінску ў 1927—28. Утварэнне абвешчана лістом ад 1.4.1927 групы пісьменнікаў
якія выйшлі са «Звенняў» і сталі арыентавацца на літ. групу рабочых і сялянскіх пісьменнікаў «Перавал». Наладжваў літ. вечары, чытанні і абмеркаванні твораў сваіх членаў, выдаў зб. вершаў Бунтара. Залётнага і Нікіфарава «Самае роднае» (1927). Шырокай дзейнасці не разгарнуў, яго члены ўліліся ў рус. секцыю БелАПП.