Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пейза́жны пейза́жный;
п. жы́вапіс — пейза́жная жи́вопись
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пейза́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пейзажа, пейзажу. Пейзажныя замалёўкі. □ Вяршыняй пейзажнай лірыкі паэта [М. Багдановіча] і сталі яго вершы, поўныя паэтывацыі велічнага яднання чалавека, узнёслага душой і думкамі, з «чароўным царствам» зразуметай ім прыроды.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пейза́жны Lándschafts-;
пейза́жны жы́вапіс Lándschaftsmalerei f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пейза́ж, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці, краявід.
Беларускія пейзажы.
Нарачанскі п.
2. -а. Малюнак краявіду, а таксама апісанне прыроды ў мастацкім творы.
Выстаўка пейзажаў вядомага мастака.
Палескія пейзажы ў творах Якуба Коласа.
|| прым.пейза́жны, -ая, -ае.
П. жывапіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Пейзажны парк 9/311
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЙЗА́ЖНЫ ПАРК, англійскі парк,
тып парку, якому ўласцівы свабодная планіроўка, маляўнічае размяшчэнне кампазіцыйных элементаў, што імітуе прыродны ландшафт. Пры стварэнні такіх паркаў творча перапрацоўваліся матывы натуральнай прыроды; партэры замяняліся лужкамі, геам. па форме басейны і каналы — азёрамі і рэчкамі, строгі рытм пасадак — асобнымі або свабодна згрупаванымі дрэвамі (курцінамі), прамыя алеі — сцяжынкамі. Для больш эфектнага выгляду ў кампазіцыю П.п. ўводзіліся невял. збудаванні ў выглядзе гатычнага сабора, замка, грота, бутафорскія пабудовы ў псеўдакіт. стылі і інш. малыя формы архітэктуры, каскады. У стварэнні паркавых перспектыў выкарыстоўваліся кулісы (сценкі са стрыжаных дрэў і кустоў). У многіх парках пейзажныя прынцыпы кампазіцыі спалучалі з рэгулярнымі.
П.п. ўзніклі ў сярэдзіне 18 ст. ў Еўропе. У іх развіцці важную ролю адыгралі філас. ідэі Асветніцтва, а таксама мастацтва Кітая. Першыя П.п. ў Еўропе створаны ў Вялікабрытаніі (арх. Ч.Брыджмен і інш.) і Францыі (арх. Р.Л.Жырардэн). З канца 18 ст. пашыраны ў Расіі (паркі ў Паўлаўску, Кузьмінках Маскоўскай вобл.), на Украіне (Уманскі дэндрапарк «Сафіеўка»), На Беларусі П.п. з’явіліся на мяжы 18—19 ст. ў сядзібных, палацавых комплексах (Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Краскаўская сядзіба, Столінская сядзіба «Манькавічы», Вердаміцкі парк, Лагойскі палацава-паркавы ансамбль і інш.).
Участак пейзажнага парку з «Храмам дружбы» ў г. Паўлаўск Ленінградскай вобл.