паўтара́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паўтара́ю паўтара́ем
2-я ас. паўтара́еш паўтара́еце
3-я ас. паўтара́е паўтара́юць
Прошлы час
м. паўтара́ў паўтара́лі
ж. паўтара́ла
н. паўтара́ла
Загадны лад
2-я ас. паўтара́й паўтара́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час паўтара́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паўтара́ць несов. повторя́ть; см. паўтары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўтара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паўтарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўтара́ць ’гаварыць ці рабіць яшчэ раз тое самае’, ’поўнасцю узнаўляць’ (ТСБМ). Укр. повторя́ти, рус. повторя́ть, польск. powtarzać, балг. повтарям. Да прасл. po‑vьtoriti < vъtorъ ’другі’, этымалогію якога гл. у артыкуле паўтара́. Сюды ж паўторны ’другі, у другі раз’, ’паўтаральны’ (Нас., ТСБМ), паўтара́ка ’асоба, няспрытная на размовы, якая часта перапытвае і паўтарае словы таго, з кім гаворыць’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўтары́ць, -тару́, -то́рыш, -то́рыць; -то́раны; зак., што.

1. Сказаць або зрабіць яшчэ раз.

П. сказанае.

П. паездку.

2. Аднавіць у памяці вядомае, завучанае.

П. урок.

|| незак. паўтара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паўтарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтара́ць, паўтары́ць wiederhlen vt;

паўтарыце Ва́ша пыта́нне! wiederhlen Sie hre Frge!;

ён паўтарыў свае́ сло́вы не́калькі разо́ў er wiederhlte sine Wrte inige Mle; nchsprechen* vt (за кім D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

повторя́ть несов. паўтара́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўтара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. паўтарыцца.

2. Паўтараць тое, што самім сабой ужо было зроблена, сказана.

Ты ўжо стаў п. ў гаворцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтара́цца несов., возвр., страд. повторя́ться; см. паўтары́цца, паўтара́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаўпці́, -пу́, -пе́ш, -пе́; -пём, -пяце́, -пу́ць; -пі; незак., што (разм., зневаж.).

Гаварыць недарэчнасці, глупства, бязглуздзіцу; паўтараць; плесці адно і тое ж.

Што ты чаўпеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)