паўпусты́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўпусты́нны паўпусты́нная паўпусты́ннае паўпусты́нныя
Р. паўпусты́ннага паўпусты́ннай
паўпусты́ннае
паўпусты́ннага паўпусты́нных
Д. паўпусты́ннаму паўпусты́ннай паўпусты́ннаму паўпусты́нным
В. паўпусты́нны (неадуш.)
паўпусты́ннага (адуш.)
паўпусты́нную паўпусты́ннае паўпусты́нныя (неадуш.)
паўпусты́нных (адуш.)
Т. паўпусты́нным паўпусты́ннай
паўпусты́ннаю
паўпусты́нным паўпусты́ннымі
М. паўпусты́нным паўпусты́ннай паўпусты́нным паўпусты́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўпусты́нны полупусты́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўпусты́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўпустыні, з’яўляецца паўпустыняй. Паўпустынная раўніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпусты́ня, -і, мн. -і, -ты́нь, ж.

Геаграфічная зона, якая з’яўляецца пераходнай паміж пустыняй і стэпам.

|| прым. паўпусты́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пусты́нна-паўпусты́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пусты́нна-паўпусты́нны пусты́нна-паўпусты́нная пусты́нна-паўпусты́ннае пусты́нна-паўпусты́нныя
Р. пусты́нна-паўпусты́ннага пусты́нна-паўпусты́ннай
пусты́нна-паўпусты́ннае
пусты́нна-паўпусты́ннага пусты́нна-паўпусты́нных
Д. пусты́нна-паўпусты́ннаму пусты́нна-паўпусты́ннай пусты́нна-паўпусты́ннаму пусты́нна-паўпусты́нным
В. пусты́нна-паўпусты́нны (неадуш.)
пусты́нна-паўпусты́ннага (адуш.)
пусты́нна-паўпусты́нную пусты́нна-паўпусты́ннае пусты́нна-паўпусты́нныя (неадуш.)
пусты́нна-паўпусты́нных (адуш.)
Т. пусты́нна-паўпусты́нным пусты́нна-паўпусты́ннай
пусты́нна-паўпусты́ннаю
пусты́нна-паўпусты́нным пусты́нна-паўпусты́ннымі
М. пусты́нна-паўпусты́нным пусты́нна-паўпусты́ннай пусты́нна-паўпусты́нным пусты́нна-паўпусты́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

полупусты́нный паўпусты́нны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЖУНГА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,

горны пра ход паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау на 3 і Барлык на У, у Казахстане, паблізу мяжы з Кітаем. Злучае. Балхаш-Алакольскую катлавіну і Джунгарскую раўніну. Даўж. каля 50 км, шыр. да 10 км, выш. 300—400 м. Пераважае паўпустынны ландшафт. У старажытнасці Дж.в. служылі праходам для качэўнікаў Цэнтр. Азіі і Казахстана.

т. 6, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСО́КІЯ ПЛАТО́,

міжгорныя плато і раўніны ў сістэме Атласа, у Алжыры і Марока. Выш. ад 700 м на У да 1200 м на З. Герцынская складкавая аснова высокіх плато перакрыта чахлом асадкавых мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. На паверхні шмат катлавін з салёнымі азёрамі (шотамі), да якіх накіраваны даліны уэдаў. Клімат субтрапічны паўпустынны. Ападкаў 200—400 мм за год. Расліннасць — разрэджаныя хмызнякі і дзярнінныя злакі (у т. л. альфа) на шэра-карычневых глебах; вакол шотаў — галафіты і палын. Жывёлагадоўля. Арашальнае земляробства.

т. 4, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬТЫПЛА́НА

(Altiplano),

заходняя частка ўнутр. пласкагор’я Цэнтр. Андаў Паўд. Амерыкі, у Перу і Балівіі. Займае катлавіны (днішчы) вял. азёраў, якія існавалі ў плейстацэне. Ляжыць на выш. 3300—3800 м. Алювіяльныя раўніны, азёры — Тытыкака і Паапо, саланчакі Уюні і Кайпаса (рэшткі стараж. азёраў), вулканічныя плато і асобныя масівы (да 5300 м). Клімат высакагорны, трапічны. Сярэднямесячныя т-ры ад 6 да 11 °C. Альтыплана — вобласць унутр. сцёку, гал. р. Дэсагуадэра. На Пн, дзе выпадае 500—700 мм ападкаў за год, — горны злакавы стэп, на З і Пд (ападкаў да 300 мм) — пустынная і паўпустынная расліннасць. Альтыплана — найб. заселеная ч. Балівіі.

Альтыплана. Паўпустынны ландшафт.

т. 1, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТЛА́С

(грэч. Atlas),

Атласкія горы, горная сістэма на ПнЗ Афрыкі, у Марока, Алжыры і Тунісе. Даўж. каля 2000 км. Сярэдняя выш. 2000—2500 м, найб. 4165 м (г. Тубкаль). Паўночны хрыбет Эр-Рыф і Тэль-Атлас утвораны альпійскай складкавасцю. Паралельныя складкава-глыбавыя хрыбты найб. высокай цэнтр. часткі (Сярэдні Атлас, Высокі Атлас, Антыатлас і інш.) узніклі ў перыяд герцынскага арагенезу, ім характэрны альпійскія формы рэльефу. На З ад Сярэдняга Атласа ступенямі спускаецца плато Мараканская Месета. Паміж хрыбтамі Тэль-Атлас і Сахарскі Атлас ляжаць Высокае плато і раўніны Алжырскай Месеты, далей на У — Туніскі хрыбет.

Складзены Атлас пераважна з вапнякоў, мергеляў, стракатых глін; трапляюцца стараж. вулканічныя пароды. Частыя землетрасенні. Карысныя выкапні: жал., поліметал. руды, нафта, фасфарыты, каменная соль. Клімат субтрапічны міжземнаморскі на Пн і паўпустынны ў астатніх раёнах. У ніжнім поясе гор сярэдняя т-ра студз. 10—12 °C на Пн, ва ўнутр. раёнах 4—6 °C. Сярэдняя т-ра ліп. каля 25 °C (максімум 40 °C на ўнутр. раўнінах). Ападкаў на б.ч. тэр. 400—600 мм за год, найб. колькасць на паўн. і зах. схілах Высокага Атласа — 2000—2500 мм, на Пд менш за 300 мм. З гор пачынаюцца рэкі Дра і Шэліф. Шматлікія сухія рэчышчы (уэды, вадзі). У міжгорных упадзінах салёныя азёры — себхі (Шот-эш-Шэргі, Шот-эль-Ходна, Захрэз-Гарбі і інш.). На ўзбярэжжы на карычневых глебах зараснікі вечназялёных цвердалістых хмызнякоў тыпу маквісу (мірт, сунічнае дрэва, дрок, алеандр, аліва і інш.). У сухіх унутр. раёнах на Пд і ў зоне субтрапічных паўпустыняў — разрэджаная злакавая расліннасць (кавыль, трава альфа), зараснікі палыну, спарты на шэра-карычневых, моцна друзаватых глебах. У Атласе рэзка выяўлена вышынная пояснасць. Паўн. і зах. схілы да выш 800—1200 м укрыты вечназялёнымі хмызнякамі і дрэвамі (каменны і коркавы дуб), да выш. 1700 м — мяшаныя лясы з вечназялёнымі, летнезялёнымі шыракалістымі (дуб, клён) і хваёвымі дрэвамі, да 2200 м — хвойныя лясы (атласкі кедр) на горна-лясных бурых глебах, вышэй — ядлоўцы. На вяршынях — плямы горна-лугавой і горна-стэпавай расліннасці. Жывёльны свет: малпы, антылопы, шакалы, гіены, дробныя грызуны; паўзуны (змеі, яшчаркі і вараны, чарапахі); скарпіёны, фалангі, скалапендры. Шмат пералётных птушак, з драпежных — арлы і ястрабы. Ландшафты паўн. раёнаў моцна зменены чалавекам.

М.В.Лаўрыновіч.

т. 2, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)