Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паўша́р’е, ‑я, н.
1. Палавіна геаметрычнага шара.
2. Тое, што мае форму палавіны шара. А з вачэй — двух вялізных паўшар’яў — Слёзы буйнымі падалі слівамі.Лойка.
3. Адна з палавін, на якія ўмоўна падзяляецца зямны шар і нябесная сфера. Паўночнаепаўшар’е. Паўднёвае паўшар’е.
•••
Паўшар’і галаўнога мозга — дзве часткі вялікага мозга ў чалавека і некаторых жывёл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
northern[ˈnɔ:ðən]adj. паўно́чны;
the Northern hemisphereПаўно́чнаепаўша́р’е
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
се́верный паўно́чны;
се́верное полуша́риеПаўно́чнаепаўша́р’е;
Се́верный по́люс Паўно́чны по́люс;
се́верное сия́ниепаўно́чнае ззя́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АНТЫЦЫКЛО́Н (ад анты... + цыклон),
вобласць павышанага ціску ў атмасферы. Ціск з максімумам у цэнтры дасягае 1025—1070 мб на ўзр. м. У папярочніку ад соцень да 2—3 тыс.км; ахоплівае трапасферу. Вятры накіраваны ад цэнтра да перыферыі антыцыклону, пад уплывам вярчэння Зямлі адхіляюцца ў Паўн. паўшар’і па гадзіннікавай стрэлцы, у Паўд. паўшар’і — супраць. Перамяшчаюцца са скорасцю 30—40 км/гадз з З на У, адхіляючыся да нізкіх шырот; некаторыя антыцыклоны маларухомыя.
У антыцыклонах пераважаюць сыходныя токі паветра, пры якіх адбываецца адыябатычнае награванне, таму т-ра на некалькі градусаў вышэй, чым у цыклонах. Аднак у зімовых маларухомых антыцыклонах над кантынентамі ўмераных шырот адбываецца моцнае выстуджванне паветра. Для тэрыторый, занятых антыцыклонамі, характэрны яснае і сухое надвор’е, тэмпературныя інверсіі, слабыя вятры. Узнікаюць антыцыклоны штодзённа, найб. у субтропіках (Азорскі антыцыклон) і над кантынентамі (Антарктычны антыцыклон, Азіяцкі антыцыклон і інш.). Па тэр. Беларусі за год праходзіць 15—16 антыцыклонаў, якія вызначаюць надвор’е каля 150 дзён.
І.Ю.Куляшова.
Антыцыклон. Ізабары і прыземныя лініі плыні паветра: а — Паўночнаепаўшар’е; б — Паўднёвае паўшар’е.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЦЫКЛО́Н (ад грэч. kyklōn які круціцца),
вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Разам з франтамі атмасфернымі і антыцыклонамі — асн. прычына змен надвор’я і фарміравання асаблівасцей клімату. Адрозніваюць трапічныя цыклоны і ўласна Ц., да якіх належыць большая ч. Ц. зямнога шара.
Уласна Ц. ўяўляюць сабой буйныя віхры дыяметрам ад 1 тыс.км (у пачатку развіцця) да 2—3 тыс.км і больш (пры яго паглыбленні). Утвараюцца ва ўмераных і палярных шыротах Паўн. і Паўд. паўшар’яў пераважна на палярных і арктычных атм. франтах. У Паўн. паўшар’і цыркуляцыя паветра ў віхрах накіравана супраць, а ў Паўд. — па гадзіннікавай стрэлцы, з адхіленнем ад цэнтра Ц. ў ніжніх слаях атмасферы. На ўзроўні мора атм. ціск паніжаецца да 950—960 мбар (сярэдняе значэнне каля 1012 мбар), у розных частках Ц. адзначаюцца і тэмпературныя кантрасты. Перамяшчаюцца пераважна ўздоўж франтоў з З на У. Скорасць руху Ц. 30—40 км/гадз, часам больш за 80 км/гадз. Над кожным паўшар’ем за год бывае некалькі соцень Ц. Доўжацца ад некалькіх дзён да 1—2 тыдняў.
Выклікаюць утварэнне вял. і магутных воблакаў, выпадзенне ападкаў, рэзкую перамену надвор’я. На Беларусі за год адзначаецца каля 40% дзён з Ц., у снеж.—лютым і маі—ліп. каля 50%, у сак. і крас. — каля 30%, у вер. каля 15%.
Цыклон. Ізабары і прыземныя лініі току паветра: а — Паўночнаепаўшар’е, б — Паўднёвае паўшар’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўно́чны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўначы 1; які знаходзіцца на поўначы, размешчаны на поўнач ад чаго‑н. Паўночны полюс. Паўночнаепаўшар’е. Паўночны напрамак. Паўночнае лета. □ Там .. [Туравец] даведаўся, што штаб брыгады знаходзіцца непадалёк, у гэтым жа лесе, на паўночнай ўскраіне.Мележ.// Які дзьме з поўначы (пра вецер). На дварэ дзьмуў рэзкі паўночны вецер.Якімовіч.// Уласцівы поўначы, характэрны для поўначы 1 (у 1 знач.). Паўночная расліннасць.
•••
Паўночнае ззяннегл. ззянне.
Паўночны захадгл. захад.
Паўночны ўсходгл. усход.
паўно́чны2, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да поўначы 2; які адбываецца, бывае ў поўнач. Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе.Куляшоў.І якое можна суцяшэнне Ў паўночны час прыдумаць мне.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)