ПАЎЛІ́НЫ (Pavo),

род птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды. П. звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы П. сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданезіі; занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Жывуць у зарасніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Еўропу (Стараж. Грэцыя) завезены ў 4 ст. да н.э. На Беларусі трымаюць як дэкар. птушку.

У самцоў даўж цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосця да 150 см; маса да 4,3 кг Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зял., з метал. адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, без доўгага надхвосця. Кормяцца насеннем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаванні самец разводзіць пёры надхвосця веерам і падымае іх амаль вертыкальна. Нясуць да 6 яец.

П. называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) з веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам наз. трубачы). Паходзяць з Індыі, у Еўропе — з 17 ст. На Беларусі адна з найб. пашыраных парод. Гл. таксама Дэкаратыўныя птушкі.

А.​М.​Петрыкаў.

Паўлін.

т. 12, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўлі́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўлі́н паўлі́ны
Р. паўлі́на паўлі́наў
Д. паўлі́ну паўлі́нам
В. паўлі́на паўлі́наў
Т. паўлі́нам паўлі́намі
М. паўлі́не паўлі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

strut2 [strʌt] v. хадзі́ць з ва́жным, напы́шлівым ві́дам;

strutting peacocks напы́шлівыя паўлі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паўлі́н, ‑а, м.

Вялікая паўднёваазіяцкая птушка з стракатым апярэннем і доўгім веерападобным хвастом (у самцоў). Невядома, навошта такія прыгожыя, так багата прыбраныя паўліны час ад часу вельмі дзіўна крычаць, задраўшы раскрытыя дзюбы — у нейкім салодкім адчаі... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРЫ́Н (сапр. Агата Карын; 1653 або 1658, г. Кіёта, Японія — 1743 або 2.6.1716),

японскі жывапісец, каліграф, майстар маст. лаку, кераміст. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Агата Сакэн, у Кано Ясунобу і Кано Цунэнобу. Заснавальнік яп. дэкар. школы жывапісу, т. зв. школа Сатацу-Карын. Працаваў у жанрах «кветкі-птушкі», «людзі». Жывапісным творам уласцівы тонкае адчуванне прыгажосці свету, буйныя маштабы выяў, насычанасць каларыту, лёгкасць і раскаванасць манеры пісьма: скруткі «Партрэт Накамура Куранасукэ» (1704), «Азалія каля ручая», «Восеньскія кветкі», «Любаванне касачамі»; парныя шырмы «Квітненне белай і чырвонай слівы» (каля 1710), «36 праслаўленых паэтаў», «Касачы», «Паўліны і мальвы». Размалёўваў вееры, блюды, шкатулкі для пісьмовых прылад і інш.

Карын. Дэталь размалёўкі шырмы «Паўліны і мальвы». Пач. 18 ст.

т. 8, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́САВА (Юлія Канстанцінаўна) (н. 17.3.1925, Масква),

руская актрыса. Нар. арт. Расіі (1962), нар. арт. СССР (1969). Герой Сац. Працы (1985). Пасля заканчэння Тэатр. вучылішча імя Б.​Шчукіна (1949) у Маскоўскім акад. т-ры імя Я.​Вахтантава. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.​Дастаеўскага, і ў кіно), Прынцэса Турандот (аднайм. п’еса К.​Гоцы), Ліка Мізінава («Насмешлівае маё шчасце» Л.​Малюгіна). За выкананне роляў Валі («Іркуцкая гісторыя» А.​Арбузава), Паўліны Казанец («Кухарка замужам» А.​Сафронава) і Маўры Пакрытчанка («Праўда і крыўда» М.​Стэльмаха) Дзярж. прэмія Расіі імя К.​Станіслаўскага 1966.

т. 2, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭКАРАТЫ́ЎНЫЯ ПТУ́ШКІ,

птушкі, якіх трымаюць у няволі з эстэт. і пазнавальнымі мэтамі. Яны пераважна маюць яркую афарбоўку, прыгожа спяваюць або лётаюць; у няволі не трацяць здольнасці да размнажэння. Радзіма большасці Д.п. — тропікі і субтропікі. На Беларусі найб. пашыраны канарэйкі, папугаі, ткачы і дэкар. галубы (паўліны, дутышы, якабіны, турманы, чайкі). Як дэкар. трымаюць таксама некат. птушак мясц. фауны: аўсянак, берасцянак, валасянак, заранак, крыжадзюбаў, чыжоў, шчыглоў, драздоў і інш.

Дэкаратыўныя птушкі: 1 — канарэйка зялёная; 2 — канарэйка жоўтая; 3 — шчыгол; 4 — німфавы папугай; 5 — хвалісты папугайчык; 6 — чыж; 7 — лоры; 8 — жако; 9 — паўлін; 10 — якабін; 11 — дутыш; 12 — чайка; 13 — чорна-рабы турман.

т. 6, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУБЫ́ СВО́ЙСКІЯ,

птушкі сямейства галубоў атр. голубападобных. Паходзяць ад дзікага шызага голуба (Columba livia). Вядома больш за 150 парод галубоў свойскіх, якія падзяляюцца на паштовых, спартыўных, дэкаратыўных і мясных. Паштовыя галубы свойскія (чырвоны паштар, бельгійскія) здольныя пралятаць да 1000 км са скорасцю 100 км/гадз. Раней іх выкарыстоўвалі для сувязі. Спартыўных (мікалаеўскі, нежынскі, курскі і інш.) і дэкаратыўных галубоў свойскіх (дутышы, паўліны, якабіны, турманы, чайкі і інш.) гадуюць аматары дзеля хуткага палёту, прыгожага апярэння, своеасаблівай формы цела і буркавання. Мясных галубоў свойскіх (карно, кінг, рымскія і інш.) у многіх краінах гадуюць на мяса.

Жывая маса мясных галубоў 700—1100 г, самак 600—700 г. Спароўванне з 5-месячнага ўзросту. Наседжваюць яйцы галубка і голуб 18 сутак. Бацькі выкормліваюць птушанят «валлёвым малаком» (малакападобнай кашкай). У 30—40-дзённым узросце выкарыстоўваюцца на мяса.

т. 4, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕСЦЯРУ́К (Юрый Міхайлавіч) (н. 12.10.1957, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),

бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1981). У 1981—95 працаваў на Магілёўскім камбінаце «Мастацтва», адначасова ў 1988—93 выкладаў у Магілёўскім вучылішчы культуры. З 1995 старшыня Магілёўскай абл. арганізацыі Бел. саюза мастакоў. Працуе ў жывапісе і манум. мастацтве. Аўтар жывапісных твораў «Партрэт Паўліны Мядзёлкі» (1982), «Крыж у Давыд-Гарадку» (1988), «Сон Палешука» (1990), «Мост на Гарыні» (1995), «Фотаздымак з вёскі Вепрын» (1996), «Беларускія могілкі» (1997), вітражоў «Музыка» (1984), «Беларускія асветнікі» ў Ін-це ўдасканалення настаўнікаў у Магілёве (1986), серыі вітражоў «Майстры» (1988), аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі ў Палацы шлюбу (1987), мазаічнага пано на фасадзе шпіталя №1 (1994; абодва ў Магілёве). Творам характэрны стрыманая каляровая гама, пошукі пластычнай выразнасці.

Ю.Несцярук. Фотаздымак з вёскі Вепрын. 1996.

т. 11, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́ўзіна, поўз ты, поўзіньне, пэвзіны, ту́зыны, паўзнік, паўзе, поўзя ’апоўзіны на саламяных стрэхах ці на стагах’ (Мат., Сержп., Дразд., Выг. дыс., Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал.; добруш., ЛА, 2), ’лата (на страсе)’ (Скарбы), ’жэрдкі для замацавання саламянай страхі’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ), поўз інеі, паўліны, псіўзьеапоўзіны на стозе, на страсе’ (ТС), паўзе ’жэрдзі’ (Сцяшк. Сл.), паўзнік ’галіны’ (ганц., Сл. ПЗБ), поўзіна ’дубец, галіна’ (Сцяшк. Сл.), по́ўзіпи ’рубель’ (бых., бабр., нараўл., Працы IM, 7). Прасл. *po‑озь, *pchOZъ (< *vęzati, гл. вязаць). параўн. укр. паву з, павзіна, польск. pawąz, pawąz, чэш. pavuz, дыял. ρόζο, ρύζα. славац. ρανίιζ, славен. ρανοζ(α) ’рубель для прыціскання снапоў, саломы’. Збліжэнне з апаўзаць (гл. апоўзіны) — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)