паўднёваафрыка́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўднёваафрыка́нскі паўднёваафрыка́нская паўднёваафрыка́нскае паўднёваафрыка́нскія
Р. паўднёваафрыка́нскага паўднёваафрыка́нскай
паўднёваафрыка́нскае
паўднёваафрыка́нскага паўднёваафрыка́нскіх
Д. паўднёваафрыка́нскаму паўднёваафрыка́нскай паўднёваафрыка́нскаму паўднёваафрыка́нскім
В. паўднёваафрыка́нскі (неадуш.)
паўднёваафрыка́нскага (адуш.)
паўднёваафрыка́нскую паўднёваафрыка́нскае паўднёваафрыка́нскія (неадуш.)
паўднёваафрыка́нскіх (адуш.)
Т. паўднёваафрыка́нскім паўднёваафрыка́нскай
паўднёваафрыка́нскаю
паўднёваафрыка́нскім паўднёваафрыка́нскімі
М. паўднёваафрыка́нскім паўднёваафрыка́нскай паўднёваафрыка́нскім паўднёваафрыка́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

южноафрика́нский паўднёваафрыка́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРУ́ГЕР (Kruger) Паўлус (10.10.1825, Ваалбанк каля г. Колсберг, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 14.7.1904),

паўднёваафрыканскі дзярж. дзеяч. З 1864 ген. камендант рэспублікі Трансвааль. Пад яго кіраўніцтвам у 1880 паўсталі афрыканеры (буры) Трансвааля і Аранжавай рэспублікі, якія ў 1881 дамагліся ад англічан прызнання сваёй незалежнасці. У 1883—1902 прэзідэнт Трансвааля. Імкнуўся абараніць бурскую рэспубліку ад калан. экспансіі Вялікабрытаніі. У час англа-бурскай вайны 1899—1902 пасля акупацыі англічанамі сталіцы Трансвааля г. Прэторыя (чэрв. 1900), намагаўся знайсці падтрымку нац.-вызв. барацьбы бураў у краінах Еўропы. Ініцыятар стварэння нац. парку на У Трансвааля (1898). Аўтар мемуараў (1902).

т. 8, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАМЕЛЕО́НЫ (Chamaeleontidae),

сямейства (па інш. класіфікацыі падатр.) яшчарак атр. лускаватых. 4 роды, каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ў Афрыцы і на в-ве Мадагаскар; трапляюцца ў Зах. і Паўд. Азіі, 1 від — у Паўд. Еўропе. Жывуць на дрэвах і кустах, маларухомыя.

Даўж. цела да 60 см. Тулава сціснутае з бакоў, укрытае рагавымі зярняткамі і бугаркамі. На галаве ў многіх відаў рагавыя і скурныя нарасці (бугаркі, грабяні, завостраныя рогі). Ногі доўгія, пяціпальцыя. Хвост доўгі, учэпісты. Вочы вял., з тоўстымі, зрослымі павекамі маленькай цэнтр. адтулінай для зрэнкі; рухі вачэй незалежныя. Афарбоўка цела здольна хутка мяняцца ў залежнасці ад умоў навакольнага асяроддзя, голаду, смагі, спалоху і інш. Кормяцца пераважна насякомымі, дробнымі пазваночнымі. Большасць яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.

Л.​В.​Кірыленка.

Хамелеон паўднёваафрыканскі.

т. 16, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ТЗЕЕ (Coetzee) Джон Максвел (н. 1940, г. Кейптаўн, Паўд.-Афр. Рэспубліка),

паўднёваафрыканскі пісьменнік. Скончыў Тэхаскі ун-т. Працаваў у Кейптаўнскім, Тэхаскім, Нью-Йоркскім ун-тах, ва ун-це Адэлаіды (Аўстралія). Піша на англ. мове. Сусв. вядомасць прынёс раман «У чаканні варвараў» (1980). У рамане «Жыццё і час Міхаэла К.» (1983) пратэст супраць «белага» расізму. Кашмар новай, вызваленай ад рэжыму апартэіду Паўд. Афрыкі — тэма рамана «Ганьба» (1999). Аўтар раманаў «Містэр Фо» (1986), «Восень у Пецярбургу» (1994, пра Ф.​Дастаеўскага), «Жыццё жывёл» (1999), «Юнацтва. Сцэны з правінцыяльнага жыцця II» (2002), «Элізабет» (2003) і інш., навук. прац і літ.-крытычных нарысаў па праблемах цэнзуры і свабоды слова, месца пісьменніка ў грамадстве. Нобелеўская прэмія 2003.

Тв.:

Рус. пер. — В ожидании варваров. Романы: В ожидании варваров;

Жизнь и время Михаэла К.;

Мистер Фо. М., 1989;

Осень в Петербурге. М., 2001;

Бесчестье. М., 2001.

Дж.Кутзее.

т. 18, кн. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)