КУ́ТЗЕЕ (Coetzee) Джон Максвел (н. 1940, г. Кейптаўн, Паўд.-Афр. Рэспубліка),
паўднёваафрыканскі пісьменнік. Скончыў Тэхаскі ун-т. Працаваў у Кейптаўнскім, Тэхаскім, Нью-Йоркскім ун-тах, ва ун-це Адэлаіды (Аўстралія). Піша на англ. мове. Сусв. вядомасць прынёс раман «У чаканні варвараў» (1980). У рамане «Жыццё і час Міхаэла К.» (1983) пратэст супраць «белага» расізму. Кашмар новай, вызваленай ад рэжыму апартэіду Паўд. Афрыкі — тэма рамана «Ганьба» (1999). Аўтар раманаў «Містэр Фо» (1986), «Восень у Пецярбургу» (1994, пра Ф.Дастаеўскага), «Жыццё жывёл» (1999), «Юнацтва. Сцэны з правінцыяльнага жыцця II» (2002), «Элізабет» (2003) і інш., навук. прац і літ.-крытычных нарысаў па праблемах цэнзуры і свабоды слова, месца пісьменніка ў грамадстве. Нобелеўская прэмія 2003.
Тв.:
Рус.пер. — В ожидании варваров. Романы: В ожидании варваров;