пашмата́ць гл. шматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашмата́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашмата́ю пашмата́ем
2-я ас. пашмата́еш пашмата́еце
3-я ас. пашмата́е пашмата́юць
Прошлы час
м. пашмата́ў пашмата́лі
ж. пашмата́ла
н. пашмата́ла
Загадны лад
2-я ас. пашмата́й пашмата́йце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашмата́ць сов., разг. изорва́ть на клочки́ (в кло́чья)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і пашкуматаць. Зрабілася сорамна — падраў, пашматаў [паперы], і ў печ кінуў, юшку адчыніў і сярнічкаю падпаліў. Гарэцкі. Партызаны добра пашматалі .. [карнікаў]. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што (разм.).

Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць.

Вецер шматаў брызент.

|| зак. пашмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| аднакр. шматану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шмата́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накалашма́ціць

пашматаць, патузаць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накалашма́чу накалашма́цім
2-я ас. накалашма́ціш накалашма́ціце
3-я ас. накалашма́ціць накалашма́цяць
Прошлы час
м. накалашма́ціў накалашма́цілі
ж. накалашма́ціла
н. накалашма́ціла
Загадны лад
2-я ас. накалашма́ць накалашма́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час накалашма́ціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калашма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Шматаць, кудлачыць, тармасіць. [Шолам Кац] доўга разгладжваў, калашмаціў клінок барады, быццам шукаючы ў ім прыдатнага слова. Сабаленка. // Моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць. Усхапіўшыся, [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі. Пташнікаў.

2. Біць, калаціць. — Калашмаціць будзем гэтых паноў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

potargać

зак.

1. пашматаць, пашарпаць, падраць;

2. za co патузаць;

3. (пра валасы) раскудлаціць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

истерза́ть сов.

1. (измучить, истомить нравственно) зму́чыць; змардава́ць; (пытками, истязаниями — ещё) скатава́ць; (изгрызть) згры́зці;

2. (изорвать) пашмата́ць; (изранить) параздзіра́ць; (изувечить) зняве́чыць;

истерза́ть се́рдце зму́чыць сэ́рца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растерза́ть сов.

1. (на части) разарва́ць, мног. паразрыва́ць, разадра́ць, раздзе́рці, мног. параздзіра́ць;

во́лки растерза́ли овцу́ ваўкі́ разарва́лі аве́чку;

2. (растрепать) пашмата́ць, падра́ць, падзе́рці;

3. перен. зму́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)