Аспе́кт. З рус.аспе́кт (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з 1718 (Біржакава, 344) пачаткова ў астранамічным значэнні з лац.aspectus ’погляд’ непасрэдна ці праз французскую мову (Шанскі, 1, А, 159) або нямецкую.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАМПА́КТ-ДЫСК (CD),
аптычны дыск невял. дыяметра (звычайна 120 мм) з інфармацыяй, закадзіраванай у лічбавай форме і нанесенай на адзін ці абодва яго бакі адным ці двума слаямі ў выглядзе спіральнай дарожкі, запрасаванай паміж 2 слаямі аптычнага пластыку. Сувязь паміж К.-д. і сістэмай яго выкарыстання адбываецца праз лазерны прамень. Пачаткова К.-д. распрацаваны транснац. фірмамі «Філіпс» і «Соні» як носьбіт муз. аўдыёінфармацыі. У 1983 зацверджаны як міжнар. стандарт.
Існуюць 1-баковыя 1-слаёвыя быт. аўдыё- і відэа К.-д. (працягласць запісу да 74 мін). З 1997 выпускаюцца відэа К.-д. (DVD) новага пакалення з запісам у фармаце MPEG 2; аднабаковы 1-слаёвы DVD змяшчае да 4,7 Гбайт інфармацыі, што дазваляе размясціць на ім 134 мін відэазапісу высокай якасці, 8 моўных варыянтаў 4-канальнага гуку і 32 моўныя варыянты субцітраў (2-баковы 2-слаёвы DVD змяшчае да 512 мін аналагічнага запісу). З 1984 вядомы камп’ютэрныя К.-д. Найб. пашыраны з іх т. зв. сідыромы (CD-ROM) з запісанай у працэсе вытворчасці аўдыё-, відэа-, фота-, тэкставай і інш. інфармацыяй, а таксама камп’ютэрнымі праграмамі (з 1995 выпускаюцца падобныя К.-д. з магчымасцю перазапісу) Альтэрнатыва К.-д. — міні-дыск дыяметрам 80 мм (MD, з 1992), які дае магчымасць аўдыёзапісу, яго рэдагавання, сцірання, перазапісу, нанясення дадатковай інфармацыі (выкарыстоўваецца ў стацыянарнай і рухомай апаратуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Арха́равец. З рускай мовы, дзе ўтворана ад прозвішча маскоўскага генерал-губернатара пач. XIX ст. Архарава, слова пачаткова азначала ’паліцэйскі’, а потым перайшло на шалапутнага чалавека. Фасмер, 1, 90; Шанскі, 1, А, 152; у апошнім указваецца на рускую крыніцу беларускага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апялю́ха ’шырокая трэска’ (БРС, абл.). Параўн. укр.пелюстка ’капусны ліст’, а таксама ’шырокі зубец, што знаходзіцца па баках тонкіх зубоў у прадзільным грэбні’ і пеле́ха ти ’рваць нешта ў вялікай колькасці’. Магчыма, пачатковапелюха (суч. укр. ’пялюшка’ побач з пелюшка ’тс’) азначала тонкі слой чагосьці, што здымаецца з якога-небудзь прадмета, напр. ліст з капусты, у тым ліку і шырокую трэску, якая аддзяляецца ад дрэва. Гл. пялюшка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аске́т. Новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе аскет (гэта форма з сярэдзіны XIX ст., з канца XVII — аскит) усталявалася пад нямецкім уплывам (ням.Asket), у той час як аскит (як і нямецкае слова) з грэч.ἀσκητήςпачаткова ’чалавек, які практыкуецца’. На грэчаскую першакрыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 163. Польск.asceta адлюстроўвае іншую галіну пашырэння слова ў Еўропе праз лацінскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асмалі́ць ’абпаліць’ (Яруш.). Пачаткова ’пакрыць смалой’, а потым, у сувязі з тым што пры гэтым дрэва часта трымаюць на адкрытым агні, пераносна на іншыя прадметы — напр. парсюка ці гусь. Пераход вядомы і ў іншых славянскіх мовах. Адсюль: асма́лак ’галавешка’, асмалёнкі ’бульба з прыгаркай’ (Сцяц.); асмалёнак ’пра смуглага чорнавалосага чалавека’ (Сцяц.) адлюстроўвае яшчэ сувязь з чорным колерам смалы і абсмаленых прадметаў. Магчыма, што ва ўзнікненні слоў асмалёнкі і асмалёнак ёсць сувязь з коранем смаг‑ (параўн. смажыць), а сувязь з смала — вынік пазнейшай народнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
start1[stɑ:t]n.
1. пача́так;
at the startпачатко́ва, на пача́тку;
from start to finish з пача́тку да канца́;
make a fresh start пача́ць усё на́нава
2. старт, ад’е́зд, адлёт (самалёта);
make an early start ра́на адпра́віцца
3. уздры́гванне, штуршо́к;
give smb. a start напало́хаць каго́-н.
♦
by/in fits and starts час ад ча́су, ча́сам, уры́ўкамі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)