пацяпле́нне гл. цяплець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацяпле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пацяпле́нне
Р. пацяпле́ння
Д. пацяпле́нню
В. пацяпле́нне
Т. пацяпле́ннем
М. пацяпле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пацяпле́нне потепле́ние; см. пацяпле́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацяпле́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. пацяплець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацяпле́нне н. метэар., тс. перан. Wrmwerden n -s, Temperatrsteigerung f -;

надышло́ пацяпле́нне es ist wärmer gewrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цяпле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

1. Станавіцца цёплым, цяплейшым.

Рукі цяплеюць.

2. безас. Пра наступленне цёплага, цяплейшага надвор’я.

У красавіку ўжо пачне цяплець.

|| зак. пацяпле́ць, -е́е; наз. пацяпле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

потепле́ние пацяпле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлі́га, -і, ДМ -лізе, мн. -і, -ліг, ж.

Пацяпленне зімой (ранняй вясной) пасля марозу павышэннем тэмпературы вышэй нуля.

Цёплы вецер прынёс адлігу.

|| прым. адлі́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ocieplenie

н. пацяпленне (надвор’я, клімату)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВАГА́ННІ КЛІ́МАТУ,

рытмічныя змяненні клімату на працягу невял. адрэзкаў часу (не менш як 10 гадоў) у рамках пэўнага клімату дадзенай мясцовасці. Выражаюцца ў змене цёплых перыядаў больш халоднымі або сухіх вільготнымі. Ваганні клімату звязваюць са змяненнямі сонечнай актыўнасці (11- і 80-гадовыя цыклы), скорасці вярчэння Зямлі (250-гадовыя), сілы прыліваў (каля 1700-гадовы цыкл) і інш. У геал. мінулым, верагодна, былі больш глыбокімі і працяглымі. Найб. вывучаны ў гіст. час і сучасныя, за апошнія 150—200 гадоў. На пачатку н.э. клімат Еўропы быў падобны на сучасны, у 11—13 ст. значна цяплейшы (у Грэнландыі пашырылася жывёлагадоўля). Моцнае пахаладанне ў 15—16 ст. наз. малым ледавіковым перыядам. У 17 ст. адбылося пацяпленне, потым да сярэдзіны 19 ст. клімат зноў быў халодны і вільготны, пасля чаго настала сучаснае пацяпленне (вынік супадзення 80- і 250-гадовых цыклаў).

т. 3, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)