цяпле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

1. Станавіцца цёплым, цяплейшым.

Рукі цяплеюць.

2. безас. Пра наступленне цёплага, цяплейшага надвор’я.

У красавіку ўжо пачне цяплець.

|| зак. пацяпле́ць, -е́е; наз. пацяпле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)