па́церка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́церка па́церкі
Р. па́церкі па́церак
Д. па́церцы па́церкам
В. па́церку па́церкі
Т. па́церкай
па́церкаю
па́церкамі
М. па́церцы па́церках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́церка ж.

1. бу́синка;

2. (мелкая стеклянная) би́серина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́церка ж. Glsperle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Па́церка, па́царкі, па́церкі, пацёркі, пацюркі́, па́тэркі, малар. пацёры ’каралі з бурштыну ці шкла’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Гарэц., Яруш., Дзмітр., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; слонім., кобр., гродз., Шн. 3), бяроз. патёркі ’сукаратка’ (Шатал.), пацюрова́ти ’маліцца па-яўрэйску’ (Бес.). Да па́цер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́сина па́церка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

би́серина бі́серына, -ны ж.; па́церка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́церкі, -рак, адз. па́церка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Тое, што і каралі.

2. Апрацаваныя кавалачкі бурштыну, каралаў, шкла, каменю і інш. з дзірачкамі пасярэдзіне для працягвання ніткі, таксама ўпрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных прадметаў іншай формы, якое надзяваецца на шыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́церкі, -рак (ед. па́церка ж.)

1. бу́сы;

2. (мелкие стеклянные) би́сер ж.;

3. чётки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́сы мн. па́церкі, -рак, ед. па́церка, -кі ж.; кара́лі, -ляў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БА́НЦАРАЎШЧЫНА,

гарадзішча жалезнага веку на беразе р. Свіслач каля былой в. Банцараўшчына Мінскага р-на. Пляцоўка авальная (55 × 35 м), з Пн і ПнЗ умацавана 2 валамі выш. каля 2 м і равамі. Культурны пласт 0,2—1,8 м; мае 2 гарызонты: ніжні (3 ст. да нашай эры — 4 ст. нашай эры) адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры, верхні — 6—8 ст. (ад яго атрымала назву банцараўская культура). Выяўлены рэшткі драўляных наземных пабудоў з разваламі печаў-каменак, вырабы з жалеза (сярпы, наканечнікі коп’яў, нажы, брытвы), бронзы (пярсцёнкі, фібула, лунніца, бранзалет і інш.), гліны (посуд, тыглі, льячка, прасліцы), шкляная пацерка і інш.

т. 2, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)