пасы́льны, -ая, -ае.

Які служыць для пасылкі куды-н. з даручэннямі.

Пасыльная машына.

Выклікаць каго-н. праз пасыльнага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасы́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пасы́льны пасы́льная пасы́льнае пасы́льныя
Р. пасы́льнага пасы́льнай
пасы́льнае
пасы́льнага пасы́льных
Д. пасы́льнаму пасы́льнай пасы́льнаму пасы́льным
В. пасы́льны (неадуш.)
пасы́льнага (адуш.)
пасы́льную пасы́льнае пасы́льныя (неадуш.)
пасы́льных (адуш.)
Т. пасы́льным пасы́льнай
пасы́льнаю
пасы́льным пасы́льнымі
М. пасы́льным пасы́льнай пасы́льным пасы́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасы́льны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. пасы́льны пасы́льныя
Р. пасы́льнага пасы́льных
Д. пасы́льнаму пасы́льным
В. пасы́льнага пасы́льных
Т. пасы́льным пасы́льнымі
М. пасы́льным пасы́льных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасы́льны

1. прил. посы́льный;

2. в знач. сущ. посы́льный; рассы́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для пасылкі куды‑н., для выканання якіх‑н. даручэнняў. Пасыльная машына.

2. у знач. наз. пасы́льны, ‑ага, м.; пасы́льная, ‑ай, ж. Тон (тая), хто пасылаецца з якім‑н. даручэннем; рассыльны. [Начдыў:] Таварыш пасыльны! Знайдзіце камандзіра палка Кулагіна і перадайце, што я прашу яго сюды зараз жа. Крапіва. Перад заходам сонца Сільцоў праз пасыльнага выклікаў Арсеня да сябе. Хадкевіч. Неяк раніцой, у самым пачатку кастрычніка, з пошты прыбегла пасыльная і прынесла бацьку Рыгоркі тэлеграму. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́льны м. Bte m -n, -n; Lufbursche m -n, -n (разм.); вайск. Mlder m -s, -; Verbndungsmann m -(e)s, -leute

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

веставы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м.

Ардынарац, пасыльны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які вельмі хутка ходзіць, а таксама спартсмен — спецыяліст па хадзьбе, бегу (на лыжах, каньках).

2. уст. Пасыльны, ганец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

посы́льный сущ. пасы́льны, -нага м.; (посланец) паслане́ц, -нца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

messenger [ˈmesɪndʒə] n. пасы́льны, кур’е́р; сувязны́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)