па́сквільны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
па́сквільны |
па́сквільная |
па́сквільнае |
па́сквільныя |
| Р. |
па́сквільнага |
па́сквільнай па́сквільнае |
па́сквільнага |
па́сквільных |
| Д. |
па́сквільнаму |
па́сквільнай |
па́сквільнаму |
па́сквільным |
| В. |
па́сквільны (неадуш.) па́сквільнага (адуш.) |
па́сквільную |
па́сквільнае |
па́сквільныя (неадуш.) па́сквільных (адуш.) |
| Т. |
па́сквільным |
па́сквільнай па́сквільнаю |
па́сквільным |
па́сквільнымі |
| М. |
па́сквільным |
па́сквільнай |
па́сквільным |
па́сквільных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
па́сквільны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
па́сквільны |
па́сквільная |
па́сквільнае |
па́сквільныя |
| Р. |
па́сквільнага |
па́сквільнай па́сквільнае |
па́сквільнага |
па́сквільных |
| Д. |
па́сквільнаму |
па́сквільнай |
па́сквільнаму |
па́сквільным |
| В. |
па́сквільны (неадуш.) па́сквільнага (адуш.) |
па́сквільную |
па́сквільнае |
па́сквільныя (неадуш.) па́сквільных (адуш.) |
| Т. |
па́сквільным |
па́сквільнай па́сквільнаю |
па́сквільным |
па́сквільнымі |
| М. |
па́сквільным |
па́сквільнай |
па́сквільным |
па́сквільных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́сквільны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пасквіля; які з’яўляецца пасквілем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́сквіль, -я, мн. -і, -яў, м.
Твор паклёпніцкага, зневажальнага характару.
Злосны п.
|| прым. па́сквільны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́сквильный па́сквільны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПА́СКВІЛЬ (ням. Pasquill ад італьян. pasquillo),
твор, што змяшчае адкрыта паклёпніцкія нападкі і абвінавачванні, з мэтай скампраметаваць чалавека, групу людзей, грамадскі рух, мастацкі кірунак і г.д. Стылістычна імітуе форму літ. жанру, але не з’яўляецца ім; разглядаецца як маральна-ідэалагічная катэгорыя. Часта форму П. прымае твор, які першапачаткова задумваўся як памфлет.
Назва «П.» паходзіць ад імя рым. башмачніка 15 ст. Пасквіна (Pasquino), аўтара з’едлівых і абразлівых эпіграм на высокапастаўленых асоб. У 1501 непадалёку ад яго дома была ўстаноўлена антычная скульптура, на якую вывешвалі злабадзённыя вершы, падобныя на тыя, якія пісаў Пасквіна (статуя атрымала назву pasguillo — маленькі Пасквіна). Сатыр. радкі, што вывешвалі на статую, пазней выдадзены пад назвай П. З цягам часу значэнне тэрміна «П.» трансфармавалася і набыло сучаснае адценне: злоснае і наўмыснае абвінавачванне.
У зах.-еўрап. л-ры прыкладам П. з’яўляецца кн. В.Менцэля «Нямецкая літаратура» (1827), у якой змешчаны паклёпніцкія выпады супраць Ф.Шылера, І.В.Гётэ, «амаральнай» франц. л-ры таго часу і г.д. У рус. л-ры пасквільны твор — кн. М.А.Корфа «Уступленне на прастол імператара Мікалая I» (1848), скіраваная супраць дзекабрыстаў. У залежнасці ад гіст., паліт. і ідэалаг. умоў вызначэнне П. мянялася (напр., у сав. перыяд пасквільнымі лічыліся некат. творы М.Ляскова, В.Мандэльштама, А.Салжаніцына і інш.).
У бел. л-ры пасквільнымі былі «Цені на сонцы» А.Александровіча, некат. артыкулы С.Будзінскага, М.Клімковіча, А.Кучара, выступленні Л.Бэндэ супраць Я.Купалы і Я.Коласа. У паэт. форме П. звычайна бытуюць ананімна.
А.М.Андрэеў, М.М.Барсток.
т. 12, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)