па́сека, -і, ДМ -сецы, мн. -і, -сек, ж.

1. Высечаная дзялянка лесу; месца, дзе высечаны лес.

Раскарчоўваць пасеку.

2. Месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі і спецыяльныя будынкі.

|| прым. па́сечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́сека

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Па́сека
Р. Па́секі
Д. Па́сецы
В. Па́секу
Т. Па́секай
Па́секаю
М. Па́сецы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́сека

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́сека па́секі
Р. па́секі па́сек
Д. па́сецы па́секам
В. па́секу па́секі
Т. па́секай
па́секаю
па́секамі
М. па́сецы па́секах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́сека ж. пчальні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́сека ж.

1. (полоса леса, предназначенная под сруб) лесосе́ка;

2. (место после срубки леса) вы́рубка, за́сека, засе́ка;

3. спец. (место в лесу, расчищенное для пашни) подсе́ка;

4. см. пчальні́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

1. Высечаная, выкарчаваная дзялянка лесу. Перад.. [Алёшкавымі] вачыма вырасла шырокая прагаліна — пасека. Якімовіч. Пасеку раскарчоўвалі і на ёй засявалі жыта, ярыну. Колас.

2. Поле на месцы выкарчаванага лесу. Дзе мой [селяніна] капне пот, — Дзірван, пасека Шуміць коласам, Урадлівасцю. Купала.

3. Месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі і спецыяльныя будынкі. Побач, у маладым яблыневым садку, была калгасная пасека, а там — гаспадарчыя будынкі, школа, млын. Кулакоўскі. [Пчолы] неслі ўзятак на новыя пасекі ў свае даўно абжытыя вуллі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасека (радовішча цагельнай сыравіны, Старадарожскі р-н) 10/47

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пасека,

пчальнік.

т. 12, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пасека (в.) 6/455 (к.); 8/299—300; 10/47 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пасека,

вёска ў Старадарожскім р-не.

т. 12, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)