пасвяча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасвяча́ю пасвяча́ем
2-я ас. пасвяча́еш пасвяча́еце
3-я ас. пасвяча́е пасвяча́юць
Прошлы час
м. пасвяча́ў пасвяча́лі
ж. пасвяча́ла
н. пасвяча́ла
Загадны лад
2-я ас. пасвяча́й пасвяча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасвяча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасвяча́ць несов. посвяща́ть; (в духовный сан — ещё) рукополага́ть; см. пасвяці́ць II 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасвяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пасвяціць 2 (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасвяці́ць³, -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -вячо́ны; зак., каго (што) у што.

Надаць які-н. сан, званне з дапамогай пэўных абрадаў.

П. у епіскапы.

|| незак. пасвяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пасвячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасвяці́ць², -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -вячо́ны; зак.

1. гл. свяціць².

2. каго (што) у што. Пазнаёміць з чым-н. патаемным, не ўсім вядомым.

П. сяброўку ў сваю тайну.

|| незак. пасвяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| наз. пасвячэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасвячэ́нне ср. посвяще́ние; рукоположе́ние; см. пасвяча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасвяча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пасвяціцца.

2. Зал. да пасвячаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукополага́ть несов., церк. пасвяча́ць (у духо́ўны сан);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасвячэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасвячаць — пасвяціць ​2 (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyświęcać

незак. пасвячаць;

wyświęcać na księdza — пасвячаць на ксяндза

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)