парэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. што. Параніць чым-н. вострым.

П. руку.

2. што і чаго. Нарэзаць у якой-н. колькасці, разрэзаць на часткі.

П. дроў.

3. каго (што). Зарэзаць у якой-н. колькасці.

П. гусей.

|| звар. парэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парэ́заць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. парэ́жу парэ́жам
2-я ас. парэ́жаш парэ́жаце
3-я ас. парэ́жа парэ́жуць
Прошлы час
м. парэ́заў парэ́залі
ж. парэ́зала
н. парэ́зала
Загадны лад
2-я ас. парэ́ж парэ́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час парэ́заўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парэ́заць сов.

1. в разн. знач. поре́зать;

п. руку́ — поре́зать ру́ку;

п. сыр — поре́зать сыр;

ты адпачні́, а я парэ́жу — ты отдохни́, а я поре́жу;

п. усі́х гусе́й — поре́зать всех гусе́й;

2. (на много частей, во многих местах) изре́зать; (небрежно — ещё) искромса́ть;

~заў усю́ папе́ру — изре́зал всю бума́гу;

~заў уве́сь стол — изре́зал весь стол;

3. (дрова) поре́зать, попили́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.

1. Параніць чым‑н. вострым, абрэзаць. Адной рукой і галавой .. [Таццяна] ударыла ў раму, выбіла яе і выскачыла на вуліцу. Аб шкло парэзала лоб, руку і ногі. Шамякін. — Кінь гэтае шкло, твар парэжаш. — Дзяўчынка прытуліла шкло да грудзей. Чорны.

2. Нарэзаць, разрэзаць на часткі. Парэзаць хлеб. □ [Настаўніца] пароўну падзяляла цукеркі на ўсіх, парэзала торг на роўныя часткі, пачала наліваць чай. Няхай. // перан. Падзяліць, раздзяліць. Да апошняй ніткі абабраў ён [пан] вёску, Нават луг парэзаў, злыдзень, на палоскі, Каб садраць з прыгонных большыя аброкі. Бажко. // Папілаваць. [Грачова:] — З шафёрам Парэмчыкам цэлую машыну дроў яму парэзала. І ўсім у двары па ваду, дурненькая, бегае... Ракітны.

3. Зарэзаць, забіць усё, многае або ўсіх, многіх. Напрадвесні прыйшлі немцы. Хлеб увесь з магазінаў і свірнаў забралі, скаціну парэзалі. Жычка.

4. перан. Спаласаваць, зрэзаць, змаршчыніць. Відзён і калючы дрот белых, а за ім тры лініі акопаў парэзалі зямлю. Барашка. Ён быў немалады ўжо, гэты касманаўт — глыбокія маршчыны парэзалі твар і лоб. Шыцік.

5. перан. Намнога, у многіх месцах скараціць (пра артыкул, нарыс і пад.). Аднак што атрымалася? У другой карэктуры нарыс нехта — пакрамсаў і парэзаў. Нават не толькі парэзаў. Усе першыя абзацы... выкінуты. Грамовіч.

6. і без дап. Рэзаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́заць

1. (нарэзаць) (uf)schniden* vt;

2. (параніць) schniden* vt, rtzen vt;

я парэ́заў сабе́ па́лец ich habe mich in den Fnger geschnitten, ich habe mir den Finger gertzt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

попили́ть сов. папілава́ць, парэ́заць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изре́зать сов. зрэ́заць, мног. парэ́заць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перекромса́ть сов., разг.

1. парэ́заць;

перекромса́ть полотно́ парэ́заць палатно́;

2. перен. (произведение) пакрэ́мзаць, скрэ́мзаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскромса́ть сов., разг. разрэ́заць, парэ́заць, паразраза́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Парэзаць, пашастаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)