парке́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. парке́т
Р. парке́ту
Д. парке́ту
В. парке́т
Т. парке́там
М. парке́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

парке́т, -у, Ме́це, м.

Насціл на падлозе з дошчачак у форме розных узораў геаметрычных фігур.

|| прым. парке́тны, -ая, -ае.

Паркетная падлога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парке́т парке́т, -ту м.;

настила́ть парке́т кла́сці парке́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парке́т, -ту м. парке́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паркет

т. 12, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парке́т, ‑у, М ‑кеце, м.

1. зб. Невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых народ дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол. Скрыган.

2. Падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур. Голле гэтага старога бору ўжо цяпер калышацца пад вокнамі трохпавярховых дамоў, з паркетам і паравым ацяпленнем, з халадзільнікамі і ваннамі. Грахоўскі. Увайшла я ў залу з бліскучым і светлым паркетам. Мядзёлка.

[Фр. parquet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парке́т м Parktt n -(e)s, -e;

насціла́ць парке́т mit Parktt uslegen, Parktt lgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

парке́т

(фр. parquet)

падлога з маленькіх гладкіх дошчачак, пакладзеных у выглядзе геаметрычных фігур, а таксама самі гэтыя дошчачкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Парке́т ’невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых парод дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу; падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур’ (ТСБМ). З рус. парке́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Parkett з франц. parguet ад parc (гл. парк) (Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адглянцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што.

Навесці глянец, бляск на што-н.

А. паркет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)