ПРЭС-ПАРАШКІ́,

матэрыялы (парашкі, гранулы) для перапрацоўкі ў аб’ёмныя загатоўкі (вырабы) метадам прасавання. П.п. рэактапласты — зацвярдзелая сумесь 30—60% тэрмарэактыўнай смалы (напр., фенол-альдэгідныя смолы) з тонкадысперсным напаўняльнікам (напр., драўнянай ці кварцавай мукі, молатай слюды). Вытв-сць П.-п. уключае: падрыхтоўку і змешванне кампанентаў, папярэдняе зацвярдзенне, драбненне ці грануляванне. Шырока выкарыстоўваюцца ў парашковай металургіі.

т. 13, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парашо́к

‘доза лякарства’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парашо́к парашкі́
Р. парашка́ парашко́ў
Д. парашку́ парашка́м
В. парашо́к парашкі́
Т. парашко́м парашка́мі
М. парашку́ парашка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парашо́к

‘працёртае на дробныя частачкі цвёрдае рэчыва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парашо́к парашкі́
Р. парашку́ парашко́ў
Д. парашку́ парашка́м
В. парашо́к парашкі́
Т. парашко́м парашка́мі
М. парашку́ парашка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэс-парашо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-парашо́к прэс-парашкі́
Р. прэс-парашку́ прэс-парашко́ў
Д. прэс-парашку́ прэс-парашка́м
В. прэс-парашо́к прэс-парашкі́
Т. прэс-парашко́м прэс-парашка́мі
М. прэс-парашку́ прэс-парашка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усыпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Снатворны. Усыпляльныя парашкі.

2. Які выклікае сон, садзейнічае ўсыпленню. Усыпляльны шум дажджу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́шкіпарашкі’ (шальч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. прошекъ ’парашок’. З польск. proszek, proszki ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́сніца ’насоўка’ (Сл. ЦРБ). Мясцовае ўтварэнне ад нос, параўн. аднбснік ’тс’ (Сл. ЦРБ, Сад носа; параўн. ад галавы (парашкі) і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДУ́СТЫ (ад англ. dust пыл),

парашкі (памер часцінак 3—30 мкм) з сумесі пестыцыдаў і інертных напаўняльнікаў (напр., тальку, крухмалу). Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы для барацьбы са шкоднымі насякомымі, пустазеллем, хваробамі раслін.

т. 6, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хі́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хіны, уласцівы ёй. Хінны смак. Хінны пах. // Які ўтрымлівае хіну, хінін (пра дрэва). Хіннае дрэва.

2. Прыгатаваны з хіны, з хінай. Хінная вада. Хінныя парашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д МЕДЫЦЫ́НСКІХ ПРЭПАРА́ТАЎ.

Пабудаваны ў 1961—65 у г. Барысаў як фармацэўтычная ф-ка. У 1969—90 хіміка-фармацэўтычны з-д. У 1984 пабудаваны корпус таблетачнага цэха, у 1990 — ампульнай вытв-сці. Дзейнічаюць участкі: галенавы, таблетачны, ампульны, друкарска-картанажны. Асн. прадукцыя (1995) — гатовыя лекавыя сродкі: растворы ў ампулах і парашкі для ін’екцый, таблеткі, настоі, экстракты, каплі, мазі, пасты.

т. 2, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)