парасо́навыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. парасо́навыя
Р. парасо́навых
Д. парасо́навым
В. парасо́навыя
Т. парасо́навымі
М. парасо́навых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парасо́навыя сущ., мн., бот. зо́нтичные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парасо́навыя, ‑ых.

Сямейства раслін, суквецце якіх мае форму парасона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парасонавыя (сям. раслін) 1/294, 345; 2/105, 159, 510; 3/64, 502; 4/215, 309; 5/285, 431; 6/16, 36, 115; 7/21, 292; 8/105, 290, 305, 664; 9/473, 523; 10/154, 564, 567; 11/129

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАСО́НАВЫЯ, сельдэрэевыя (Umbelliferae, Apiaceae),

сямейства двухдольных кветкавых раслін. Каля 300 родаў, больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. колькасць — ва ўмераных і субтрапічных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 33 роды, 51 від. У Чырв. кнігу занесена 6 відаў П.: астранцыя вялікая, баршчэўнік звычайны, бядрынец вялікі, дзікая пятрушка аленевая, сіела прамая, шчыталіснік звычайны.

Адна- і шматгадовыя травы, радзей кусты або дрэўцы. Лісце звычайна простае, чаргаванае, моцна рассечанае. Кветкі дробныя ў складаных, часам простых, парасоніках ці галоўках. Плод — віслаплоднік. Ва ўсіх органах — эфіраалейныя ходы. Сярод П. шмат агароднінных (кмен, морква, сельдэрэй, пастарнак, пятрушка), тэхн. (каляндра, ферула), эфіраалейных (аніс, каляндра, фенхель), лек. (амі, кмен, ферула), дэкар. (астранцыя, баршчэўнік) раслін. Некат. моцна ядавітыя (балігалоў, цыкута), шэраг відаў (напр., снітка, цьмянец) пустазелле.

Літ.:

Травянистые растения СССР. Т. 2. М., 1971;

Жизнь растений. Т. 5 (ч. 2). М., 1981.

В.​В.​Маўрышчаў.

т. 12, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парасо́навыя мн. бат. Dldengewächse pl, Dldenblütler pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

парасо́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. парасо́навы парасо́навая парасо́навае парасо́навыя
Р. парасо́навага парасо́навай
парасо́навае
парасо́навага парасо́навых
Д. парасо́наваму парасо́навай парасо́наваму парасо́навым
В. парасо́навы (неадуш.)
парасо́навага (адуш.)
парасо́навую парасо́навае парасо́навыя (неадуш.)
парасо́навых (адуш.)
Т. парасо́навым парасо́навай
парасо́наваю
парасо́навым парасо́навымі
М. парасо́навым парасо́навай парасо́навым парасо́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зо́нтичные мн., сущ., бот. парасо́навыя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парасо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для засцярогі ад дажджу або сонца ў выглядзе замацаванага на доўгай ручцы складнога каркаса, абцягнутага тканінай.

2. Стрэшка над чым-н.

3. Суквецце, у якога ўсе кветкі размешчаны ў адной плоскасці.

|| памянш. парасо́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. парасо́ністы, -ая, -ае і парасо́навы, -ая, -ае.

Парасоністая пальма.

Парасонавыя расліны (морква, пятрушка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

baldaszkowaty

baldaszkowat|y

1. парасонападобны; парасонавы;

2. ~e мн. бат. парасонавыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)