паралі́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Хворы на параліч.

|| ж. параліты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. параліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паралі́тык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паралі́тык паралі́тыкі
Р. паралі́тыка паралі́тыкаў
Д. паралі́тыку паралі́тыкам
В. паралі́тыка паралі́тыкаў
Т. паралі́тыкам паралі́тыкамі
М. паралі́тыку паралі́тыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паралі́тык м., разг. парали́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паралі́тык, ‑а, м.

Разм. Хворы на параліч, разбіты паралічам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паралі́тык м. разм. Paralýtiker m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паралі́тык

(гр. paralytikos)

хворы на параліч, разбіты паралічам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парали́тик разг. паралі́тык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

paralityk

м. паралітык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Paralýtiker m -s, - паралі́тык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРОЗ ((Greuze) Жан Батыст) (21.8.1725, г. Турню, Францыя — 21.3.1805),

французскі жывапісец. У 1745—50 вучыўся ў Ліёне у Ш.​Грандона, потым у Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы. У 1755—56 жыў у Італіі. Стаяў на чале сентыментальна-маралізуючага кірунку ў франц. жывапісе 2-й пал. 18 ст. У сваіх жанравых кампазіцыях («Вясковыя заручыны», 1761, «Паралітык, або Вынікі добрага выхавання», 1763; «Разбіты збан», 1773) услаўляў дабрачыннасць трэцяга саслоўя, што выклікала энергічную падтрымку Д.​Дзідро. Яго творам уласціва спалучэнне пачуццёвасці з перабольшаным пафасам, ідэалізацыя натуры з пэўным налётам саладжавасці (асабліва ў шматлікіх выявах дзіцячых і жаночых галовак).

Ж.Гроз. Разбіты збан. 1773.

т. 5, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)