Пантыйскае царства 7/265; 8/84; 11/449

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНТЫ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА, Понт,

эліністычная дзяржава ў М. Азіі ў 302 (ці 301) — 64 да н.э. Засн. былым дынастам Мітрыдатам II з перс. роду Ахеменідаў. Склалася шляхам дыпламатыі і заваёў яго напаўгрэч.-напаўіранскіх валадароў. Этнічны склад насельніцтва неаднародны. Разам з высокаразвітымі грэч. гарадамі ў П.ц. ўваходзілі тэр., дзе існавалі родаплемянныя адносіны. Мела гандл. сувязі з гарадамі Паўн. Прычарнамор’я, рэгіёнам Эгейскага мора. З пач. 2 ст. да н.э. вяло актыўную знешнюю палітыку. Дасягнула найвышэйшага росквіту пры Мітрыдаце VI Еўпатару, уключыўшы амаль усе землі вакол Понта Эўксінскага (адсюль назва). П.ц. супрацьстаяла экспансіі Рыма, уступіўшы з ім у працяглы канфлікт — т.зв. Мітрыдатавы войны, якія скончыліся паражэннем і ўключэннем П.ц. ў склад рым. дзяржавы. Часткова адноўлена Маркам Антоніем як залежная ад Рыма дзяржава на чале з дынастыяй Палеманідаў, з мэтай супрацьстаяння Парфіі. Паводле загаду Нерона (64 да н.э.) канчаткова ператворана ў правінцыю.

Літ.:

Ломоури Н.Ю. К истории Понтийского царства. Ч. 1. Тбилиси, 1979;

Сапрыкин С.Ю. Понтийское царство. М., 1996.

А.​Г.​Зельскі.

т. 12, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

панты́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. панты́йскі панты́йская панты́йскае панты́йскія
Р. панты́йскага панты́йскай
панты́йскае
панты́йскага панты́йскіх
Д. панты́йскаму панты́йскай панты́йскаму панты́йскім
В. панты́йскі (неадуш.)
панты́йскага (адуш.)
панты́йскую панты́йскае панты́йскія (неадуш.)
панты́йскіх (адуш.)
Т. панты́йскім панты́йскай
панты́йскаю
панты́йскім панты́йскімі
М. панты́йскім панты́йскай панты́йскім панты́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПОНТ (ад грэч. Pontos мора),

старажытная вобласць у М. Азіі на ўзбярэжжы Понта Эўксінскага, на тэр. якой у 301 да н.э. ўтварылася Пантыйскае царства.

т. 12, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Понт, гл. Пантыйскае царства

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАСПО́РСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА, Баспор,

дзяржава ў Паўн. Прычарнамор’і ў 480 да нашай эры — канцы 4 ст. нашай эры. Сталіца — г. Пантыкапей (цяпер г. Керч). Займала Керчанскі і Таманскі п-авы, узбярэжжа Азоўскага і Чорнага мораў да сучаснага г. Новарасійск і ніжняга цячэння Дона; аб’ядноўвала грэч. гарады-калоніі Феадосію, Фанагорыю, Гаргіпію і інш. і стараж. мясц. плямёны. Б. ч. насельніцтва складалі свабодныя земляробы і рабы. Правілі Баспорскай дзяржавай дынастыі архантаў (цароў) Археанактыдаў (480—438 да нашай эры) і Спартакідаў (да 107 да нашай эры). З канца 2 ст. да нашай эры ўваходзіла ў Пантыйскае царства, з 1 ст. да нашай эры да 3 ст. нашай эры была васалам Стараж. Рыма. З сярэдзіны 3 ст. нашай эры ў эканам. і паліт. заняпадзе. Знішчана гунамі.

Археал. вывучэнне Баспора пачалося ў 19 ст. (П.​Дзюбрукс, І.​А.​Стампкоўскі, А.​Б.​Ашык, Д.​В.​Карэйша, А.​Е.​Люцэнка, В.​В.​Шкорпіл і інш.), у 20 ст. даследаванні вялі В.​Ф.​Гайдукевіч, У.​Д.​Блавацкі, М.​М.​Кабыліна і інш. Выяўлены помнікі дойлідства (пахавальні з уступамі), Залаты, Царскі, Мелек-Чэсменскі курганы, зернясховішчы, рэшткі рыбазасольных і вінаробных ваннаў, ганчарныя і ювелірныя вырабы, манетныя скарбы, скляпы, размаляваныя ваеннымі, культавымі і бытавымі сцэнамі, партрэтныя скульптуры. Сусветна вядомыя маст. вырабы — залаты грэбень з кургана Солаха, сярэбраная ваза з Чартамлыцкага кургана, Кульобская ваза з электрону (сплаў золата і серабра).

т. 2, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)