паліса́днік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паліса́днік паліса́днікі
Р. паліса́дніку паліса́днікаў
Д. паліса́дніку паліса́днікам
В. паліса́днік паліса́днікі
Т. паліса́днікам паліса́днікамі
М. паліса́дніку паліса́дніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паліса́днік, ‑у, м.

Невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам. Пад акном Алесевай хаты, у маленькім палісадніку, летам цвілі ружы і вяргіні. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліса́днічак, ‑чку, м.

Памянш.-ласк. да палісаднік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паліса́д, паліса́днік ’невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам’ (ТСБМ), паліса́да ’дрэвы, якімі абсаджана дарога і алея’ (Сцяш. Сл., Сл. ПЗБ), паліса́днікпалісаднік’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), палуса́днік ’агародчык, кветнік’ (Мат. Гом.). З рус. палиса́д, палиса́дник ’тс’. Крыніца рус. слова франц. palissade з праванс. palissada ’тс’ ад palissa ’частакол’, pālus ’кол’ (гл. Фасмер, 3, 192). Палісада < польск. palisada ’частакол’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́жка ’металічная рашотка’, ’краты’ (смал., КЭС). Рус. курск. ре́жка ’лёгкі плот, палісаднік’. Да рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паліса́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Тое, што і палісаднік. [Умка:] — Я любіла кветкі, і Толя часта прыносіў мне ружы, іх мама яго вырошчвала ў сваім маленькім палісадзе. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыса́днік ’кветнік каля хаты; агародчык; парк, сквер’ (ТСБМ, Гарэц.), ’непладовыя дрэвы ў пладовым садзе’ (Др.-Падб.). З прыса́ды (гл.). Семантычна, безумоўна, паўплывала і паліса́днік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клу́мба, ‑ы, ж.

Градка для кветак у выглядзе якой‑н. замкнутай фігуры. Хлапчукі капалі зямлю і насілі перагной, а дзяўчаты афармлялі клумбы, садзілі кветкавую расаду. Васілевіч. Перад домам быў палісаднік з клумбамі кветак, з маленькім фантанам. Шамякін.

[Ад англ. clump — група (дрэў).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераса́днікпалісаднік’ (слаўг., Мат. Маг.), рус. калуж., маск., арл., брамак, пересадник ’гадавальнік’, пересадень ’гароднік каля хаты’, славен. presadnik ’тс’. Да перасадзіць < пера- і садзіць (гл.). Аб суф. ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. запоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.

1. Паўзучы, залезці куды‑н. (пра насякомых, паўзуноў). [Мурашкі] глыбока запаўзлі ў падземныя норы. Колас. // Паўзком прабрацца куды‑н., дабрацца да чаго‑н. (пра чалавека). Даміра запоўз у палісаднік, ляжаў, прытуліўшыся да зямлі, слухаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)