ПАЛЯКО́Ў (Валерый Уладзіміравіч) (н. 27.4.1942, г. Тула, Расія),
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989), Герой Расіі (1995). Лётчык-касманаўт СССР (1989). Д-рмед.н. Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1965). З 1972 у атрадзе касманаўтаў. З 1992 нам. дырэктара Ін-та медыка-біял. праблем Рас.АН. Здзейсніў палёты (як урач-даследчык) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) і асн. экспедыцый арбітальнай станцыі «Мір»; 29.8.1988—27.4.1989 (старт на КК «Саюз ТМ-6»), 8.1.1994—22.3.1995 (старт на КК «Саюз ТМ-8»), У космасе правёў 678,7 сут (2-і па працягласці вынік касм. палётаў; 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Сяргей Фёдаравіч) (н. 22.5. 1948, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя В.Мухінай (1976). Творы вылучаюцца ўдалай арганізацыяй арх. прасторы, вобразна-пластычнымі знаходкамі, цікавай колеравай рытмікай: сграфіта «Зямля беларуская» і «Песня пра Нёман» на фасадах карпусоў прадзільна-нітачнага аб’яднання (1978), «Адпачынак» у гал. будынку прафілакторыя ВА «Азот» (1980); люстры і вітражы ў Доме грамадзянскіх абрадаў (у сааўт., 1981), люстры ў абл.драм. т-ры (у сааўт., 1984), вітражы «Поры года» для кавярні ВА «Хваля» (1991), мазаіка на рэльефе для прафілакторыя ВА «Хімвалакно» (1993; усе ў Гродне). Аўтар пейзажаў, партрэтаў, нацюрмортаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Мікалай Цярэнцьевіч) (н. 1.5.1936, в. Рабяткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1962). Аўтар станковай і манум. скульптуры, партрэтаў: дзярж. дзеяча Беларусі С.В.Прытыцкага (1965), Герояў Сав. Саюза Т.М.Барамзіной (1964, 1975), Б.С.Акрэсціна (1965), В.І.Цемчука (1984), двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова (1985), В.І.Чапаева (1980), бел. паэтаў Я.Купалы (1959, 1969), П.Труса (1968), рус. паэта А.Блока (1967), кампазіцыі «Раніца» (1964) і інш.; помнікаў Герою Сав. Саюза М.Ф.Сільніцкаму (1964, арх. В.Занковіч) у в.Платы Віцебскага р-на, піянеру-герою М.Казею (1965) у г.Быхаў Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Іван Яўцеевіч) (н. 25.11.1914, г. Гомель),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1973). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1949). Працаваў на камсам. рабоце ў Гомелі, Магілёве, Куйбышаве. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Гомельскай вобл. З ліст. 1942 сакратар Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ, у жн.—ліст. 1943 камісар 1-й Гомельскай партыз. брыгады. З канца 1943 1-ы сакратар Гомельскага, Мінскага абкомаў ЛКСМБ. З 1949 на сав. і парт. рабоце. У 1977—85 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР, адначасова да 1985 нам. Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Чл.ЦККПБ з 1952, чл. Прэзідыума ЦККПБ у 1965—66, чл. Бюро ЦККПБ у 1966—85. Канд. у чл.ЦККПСС у 1961—66, чл.ЦККПСС у 1966—85. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—59, 1977—90, Вярх. Савета СССР у 1958—89. Аўтар успамінаў.
рускі пісьменнік. Канд.філал.н. (1981). Скончыў пед.ін-т імя Н.К.Крупскай (1976). Працаваў настаўнікам, інструктарам райкома камсамола, журналістам. У 1979—86 гал. рэдактар газ. «Московский литератор». Друкуецца з 1974. У паэт. зб-ках «Час прыбыцця» (1980), «Размова з сябрам» (1981), «Гісторыя кахання» (1985), «Асабісты вопыт» (1987) тэмы мінулай вайны, дзяцінства, кахання, роздум пра лёс людзей і краіны. Аповесці «ЧП раённага маштабу» (1985, аднайм. фільм 1988), «Апафегей» (1989) пра амаральнасць і інтрыгі ў колах парт.-камсамольскага апарату, аповесць «Сто дзён да загаду» (1987, аднайм. фільм 1988) пра нестатутныя адносіны ў арміі. Аўтар кнігі пра франтавую паэзію «Паміж двух мораў» (1983), рамана-эпіграмы «Казляня ў малацэ» (1996), аповесцей «Работа над памылкамі» (1986, аднайм. фільм 1987), «Парыжскае каханне Косці Гуманкова» (1991), п’ес, эсэ, публіцыстычных артыкулаў і інш. Прозе П. ўласцівы актуальнасць праблем, псіхалагізм, метафарычнасць мовы, іронія, гумар, сатыра.