палюбо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Жанчына, якая знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з мужчынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палюбо́ўніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. палюбо́ўніца палюбо́ўніцы
Р. палюбо́ўніцы палюбо́ўніц
Д. палюбо́ўніцы палюбо́ўніцам
В. палюбо́ўніцу палюбо́ўніц
Т. палюбо́ўніцай
палюбо́ўніцаю
палюбо́ўніцамі
М. палюбо́ўніцы палюбо́ўніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палюбо́ўніца ж. любо́вница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палюбо́ўніца, ‑ы, ж.

Жанчына ў адносінах да мужчыны, з якім знаходзіцца ў пазашлюбнай палавой сувязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каха́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Любая, каханая (у 2 знач.).

2. Тое, што і палюбоўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нало́жніца, ‑ы, ж.

Уст. Палюбоўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаба́льніца

‘распусніца, палюбоўніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хаба́льніца хаба́льніцы
Р. хаба́льніцы хаба́льніц
Д. хаба́льніцы хаба́льніцам
В. хаба́льніцу хаба́льніц
Т. хаба́льніцай
хаба́льніцаю
хаба́льніцамі
М. хаба́льніцы хаба́льніцах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

полюбо́вница палюбо́ўніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

содержа́нка уст. палюбо́ўніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напе́рсніца, ‑ы, ж.

Уст.

1. Жан. да наперснік ​1.

2. Палюбоўніца, наложніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)