пакаёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ёвак, ж.

Служанка, якая прыбірае пакоі і выконвае некаторыя інш. работы.

Багатыя людзі наймаюць пакаёвак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаё́ўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пакаё́ўка пакаё́ўкі
Р. пакаё́ўкі пакаё́вак
Д. пакаё́ўцы пакаё́ўкам
В. пакаё́ўку пакаё́вак
Т. пакаё́ўкай
пакаё́ўкаю
пакаё́ўкамі
М. пакаё́ўцы пакаё́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакаёўка ж. го́рничная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакаёўка, ‑і, ДМ ‑еўцы; Р мн. ‑ёвак; ж.

Уст. Служанка, якая прыбірала пакоі і выконвала некаторыя іншыя работы. Аднойчы .. [пані] пажадала мець, апрача пакаёвак, хлопчыка для пабягушак. Якімовіч. Сястра.. Раманоўскага Марыля служыла ў .. маёнтку пакаёўкай, а потым ахмістрыняй. С. Александровіч. Здарылася так, што Максім пакахаў пакаёўку Ганку — простую сялянскую дзяўчынку, узятую на службу ў панскі двор. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакаёўка ж. Zmmermädchen n -s, -; Rumpflegerin f -, -nen (у гасцініцы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пакаёўка ’служанка, якая прыбірала пакоі і выконвала некаторыя іншыя работы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). З польск. pokojówka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камеры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Пакаёўка, служанка пры пані ў багатым дваранскім доме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рничная пакаёўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

maid [meɪd] n. служа́нка, пакаёўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

камеры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Пакаёўка, служанка пры пані ў буржуазна-дваранскім побыце.

[Фр. cameriste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)