пакаёва-аранжарэ́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пакаёва-аранжарэ́йны пакаёва-аранжарэ́йная пакаёва-аранжарэ́йнае пакаёва-аранжарэ́йныя
Р. пакаёва-аранжарэ́йнага пакаёва-аранжарэ́йнай
пакаёва-аранжарэ́йнае
пакаёва-аранжарэ́йнага пакаёва-аранжарэ́йных
Д. пакаёва-аранжарэ́йнаму пакаёва-аранжарэ́йнай пакаёва-аранжарэ́йнаму пакаёва-аранжарэ́йным
В. пакаёва-аранжарэ́йны (неадуш.)
пакаёва-аранжарэ́йнага (адуш.)
пакаёва-аранжарэ́йную пакаёва-аранжарэ́йнае пакаёва-аранжарэ́йныя (неадуш.)
пакаёва-аранжарэ́йных (адуш.)
Т. пакаёва-аранжарэ́йным пакаёва-аранжарэ́йнай
пакаёва-аранжарэ́йнаю
пакаёва-аранжарэ́йным пакаёва-аранжарэ́йнымі
М. пакаёва-аранжарэ́йным пакаёва-аранжарэ́йнай пакаёва-аранжарэ́йным пакаёва-аранжарэ́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пакаёва-дэкарацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пакаёва-дэкарацы́йны пакаёва-дэкарацы́йная пакаёва-дэкарацы́йнае пакаёва-дэкарацы́йныя
Р. пакаёва-дэкарацы́йнага пакаёва-дэкарацы́йнай
пакаёва-дэкарацы́йнае
пакаёва-дэкарацы́йнага пакаёва-дэкарацы́йных
Д. пакаёва-дэкарацы́йнаму пакаёва-дэкарацы́йнай пакаёва-дэкарацы́йнаму пакаёва-дэкарацы́йным
В. пакаёва-дэкарацы́йны (неадуш.)
пакаёва-дэкарацы́йнага (адуш.)
пакаёва-дэкарацы́йную пакаёва-дэкарацы́йнае пакаёва-дэкарацы́йныя (неадуш.)
пакаёва-дэкарацы́йных (адуш.)
Т. пакаёва-дэкарацы́йным пакаёва-дэкарацы́йнай
пакаёва-дэкарацы́йнаю
пакаёва-дэкарацы́йным пакаёва-дэкарацы́йнымі
М. пакаёва-дэкарацы́йным пакаёва-дэкарацы́йнай пакаёва-дэкарацы́йным пакаёва-дэкарацы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пу́дзель

(ням. Pudel, ад pudeln = плюхацца ў вадзе)

парода пакаёва-дэкаратыўных сабак з доўгай кучаравай шэрсцю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПУ́ДЗЕЛІ (ням. Pudel ад дыялект. pudeln плюхацца ў вадзе),

група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), зайцоў, для збору труфеляў.

Вылучаюць П. вялікага, або каралеўскага (выш. ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см), і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая ці абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.

Э.​Р.​Самусенка.

Пудзелі.

т. 13, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАЧА́Й (Euphorbia),

род кветкавых раслін сям. малачайных. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах. На Беларусі 12 дзікарослых, каля 20 інтрадукаваных і вял. колькасць відаў у пакаёва-аранжарэйнай культуры. У лясах, на лугах і як пустазелле найчасцей трапляюцца М. санцагляд (E. helioscopia, нар. назва заячы скок, малатчак), глянцаваты (E. lucida), кіпарысавы (E. cyparissias), лозны (E. virgata).

Адна- і шматгадовыя травы, кусты (часта сукулентныя, кактусападобныя), радзей дрэвападобныя формы. Маюць у сабе млечны сок (адсюль назва). Лісце суцэльнае, чаргаванае, супраціўнае або кальчаковае. Кветкі аднаполыя, у складаным суквецці — цыятыі (складаецца з песцікавай кветкі, абкружанай 4—5 моцна рэдукаванымі тычынкавымі суквеццямі, выконвае ролю асобнай двухполай кветкі). Лек., тэхн., дэкар. расліны. Амаль усе ядавітыя.

Малачай; 1 — трапічнай зоны; 2 — умеранай зоны.

т. 10, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)