МАЛАЧА́Й (Euphorbia),
род кветкавых раслін
Адна- і шматгадовыя травы, кусты (часта сукулентныя, кактусападобныя), радзей дрэвападобныя формы. Маюць у сабе млечны сок (адсюль назва). Лісце суцэльнае, чаргаванае, супраціўнае або кальчаковае. Кветкі аднаполыя, у складаным суквецці — цыятыі (складаецца з песцікавай кветкі, абкружанай 4—5 моцна рэдукаванымі тычынкавымі суквеццямі, выконвае ролю асобнай двухполай кветкі).
Малачай; 1 — трапічнай зоны; 2 — умеранай зоны.Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)