паказа́цца, -кажу́ся, -ка́жашся, -ка́жацца; -кажы́ся; зак.

1. З’явіцца, стаць бачным.

З-за павароту паказалася машына.

2. Прыйсці, з’явіцца дзе-н.

П. дзе-н. пасля доўгай хваробы.

3. каму. Даць каму-н. паглядзець на сябе, агледзець сябе.

Ну, пакажыся, як ты выглядаеш у новым гарнітуры.

П. ўрачу.

|| незак. пака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паказа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакажу́ся пака́жамся
2-я ас. пака́жашся пака́жацеся
3-я ас. пака́жацца пака́жуцца
Прошлы час
м. паказа́ўся паказа́ліся
ж. паказа́лася
н. паказа́лася
Загадны лад
2-я ас. пакажы́ся пакажы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паказа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паказа́цца сов.

1. показа́ться, появи́ться;

2. помере́щиться, показа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паказа́цца, ‑кажуся, ‑кажашся, ‑кажацца; зак.

1. З’явіцца, стаць бачным. З суседніх двароў паказаліся зацікаўленыя людзі. Бядуля. Пакуль.. [Язэп і Кастусь] збіраліся, на дарозе паказаліся першыя сялянскія фурманкі. Якімовіч. Хмары спаўзлі за гарызонт, і на халодным небе паказаўся сярпок месяца. Алешка. // Прасачыўшыся знутры, выступіць на паверхні чаго‑н. Паказаліся на вачах слёзы. // Абазначыцца. Паказаліся ўсходы жыта. // перан. Адбіцца, выявіцца (пра якія‑н. пачуцці). Мука тугі нязмернае паказалася на твары ў Агапы. Мурашка.

2. Прыйсці, з’явіцца дзе‑н., выйсці куды‑н., да каго‑н. Лазавенка паказаўся [на полі] толькі адзін раз, — у першы дзень дапамогі. Шамякін. Я ўвесь час прабыў за перагародкаю і не паказаўся на кухню. М. Стральцоў.

3. Даць каму‑н. паглядзець на сябе, агледзець сябе. У пісьме маці.. пісала, каб.. [Лёдзя], калі можна, падышла да акна — хоць бы паказалася. Карпаў. // Прыйсці для агляду. Паказацца неўрапатолагу.

4. Здацца, уявіцца. Не такое ўжо вялікае мястэчка Рудня, як яно паказалася мне тады, калі мы з бацькам ездзілі ў млын. Жычка. / у безас. ужыв. Некаторым можа паказацца, што Міколку заўсёды жылося весела і бесклапотна. Лынькоў. // Паўстаць у якім‑н. выглядзе, стварыць пэўнае ўражанне. Гофман паказаўся Фелістовічу дзелавым чалавекам. Паслядовіч. Хлопец паказаўся мне вельмі прыгожым, нават падумалася, што кожнаму ён можа кінуцца ў вочы. Кулакоўскі.

5. Аказацца на самай справе. А ён [Мамаеў курган] паказаўся на яве Такім, як усе курганы. Калачынскі.

•••

Паказацца на вочы — з’явіцца перад кім‑н., у каго‑н.

Паказацца (з’явіцца) на гарызонце — выявіцца ў якой‑н. сферы дзейнасці, аказацца ў коле якіх‑н. людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паказа́цца sich zigen, sich shen lssen*; erschinen vi (s) (паявіцца);

паказа́цца ўрачу́ sich dem Arzt zigen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

завидне́ться сов., разг. паказа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замая́чить сов., разг. замая́чыць, паказа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зда́цца

паказацца, паўстаць, узнікнуць у думках’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зда́мся здадзі́мся
2-я ас. здасі́ся здасце́ся
3-я ас. зда́сца здаду́цца
Прошлы час
м. зда́ўся здалі́ся
ж. здала́ся
н. здало́ся
Загадны лад
2-я ас. зда́йся зда́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зда́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прагля́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

Выглянуць, паказацца.

Праглянула сонца з-за хмар.

|| незак. прагля́дваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

помере́щиться сов., разг. зда́цца; (показаться) паказа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)