пазу́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пазу́р пазуры́
Р. пазура́ пазуро́ў
Д. пазуру́ пазура́м
В. пазу́р пазуры́
Т. пазуро́м пазура́мі
М. пазуры́ пазура́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазу́р, -ра́ м., обл.

1. но́готь;

2. ко́готь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.

Абл.

1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў. Чорны.

2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пазу́р ’кіпцюр, ногаць’ (ТСБМ, Шмат., Шпіл., Янк. БП, Сцяшк. МГ, Бессон., Інстр. II, Жд. 2, Сл. ПЗБ), па́зур ’тс’ (ТС). Рус. пазу́р ’кіпцюр’, дыял. ’расл. Centaurea pulchella’, польск. pazur, в.-луж. pazor, н.-луж. pazora, славац. pazúr ’тс’, чэш. pazour ’кіпцюр; расл. наготкі’. Паводле Фасмера (3, 186); Махэка (430), скарочаная форма ад paznogъtь (гл. пазно́гаць) з суф. ‑urъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазю́р ’ногаць’ (Выг., Дразд.). Гл. пазур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

claw1 [klɔ:] n.

1. кіпцю́р, кі́пець, пазу́р

2. ла́па з кіпцюра́мі

3. клю́шня

4. tech. кула́к, зубе́ц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пажуры́ чортавы ’расл. бадзяк палявы, Cirsium arvense (L.), Scop.’ (брэсц. Кіс.). Гл. пазур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагу́рак ’пагорак’ (Шат., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), погурак ’тс’ (ТС), пигурак (Нар. лекс.), пазур ’сенажаць на ўзвышаным месце’ (Сл. ПЗБ). З польск. pogór(ek).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіпцюр, кіпець; пазур (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Но́гаць ’ногаць, пазногаць, пазур’ (Яруш., Шат., Бяльк., Пятк., 2; Сцяшк., Сл. ПЗБ), но́гыць ’тс’ (Грыг.), но́гоць ’тс’ (ТС), но́каць, но́хаць, нёхаць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), но́гець ’тс’ (Шатал.), укр. ніготь, рус. ноготь, польск. арх. nogieć, nokieć, чэш. nehet, славац. necht, в.-луж. nochč, н.-луж. nokś, славен. nȏkt, nohet, серб.-харв. но̏кат, макед. нокот, балг. нокът. Прасл. *nogъtь*nokъtь) ’тс’, роднаснае літ. nagùtis ’пазногаць, пазур’, усх.-літ. nãgutė ’косць’, ст.-прус. nagutis ’пазногаць’ і пад.; звязана з нага, гл. (Фасмер, 3, 80; Махэк₂, 394; Бязлай, 2, 226; Шустар-Шэўц, 14, 1019).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)