пажылы́, -а́я, -о́е.

Які пачынае старэць, немалады.

П. мужчына.

П. ўзрост.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажылы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пажылы́ пажыла́я пажыло́е пажылы́я
Р. пажыло́га пажыло́й
пажыло́е
пажыло́га пажылы́х
Д. пажыло́му пажыло́й пажыло́му пажылы́м
В. пажылы́ (неадуш.)
пажыло́га (адуш.)
пажылу́ю пажыло́е пажылы́я (неадуш.)
пажылы́х (адуш.)
Т. пажылы́м пажыло́й
пажыло́ю
пажылы́м пажылы́мі
М. пажылы́м пажыло́й пажылы́м пажылы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пажылы́ пожило́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажылы́, ‑ая, ‑ое.

Немалады, у гадах. Старыя і пажылыя людзі раіліся, што рабіць, складалі свае планы. Колас. Пажылыя мужчыны спалі, загарнуўшыся ў кажухі, а з моладзі рэдка хто і прыдрэмліваў да раніцы. Чарнышэвіч. // Характэрны для немаладога чалавека. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажылы́ bejhrt, betgt;

пажылы́ ўзро́ст vrgeschrittenes lter;

ён ужо́ пажылы́ чалаве́к er ist schon ein älterer Mann

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пажылы́ ’немалады, у гадах’. Рус. пожило́й, польск. pożyły ’тс’. Да пажыць, першапачаткова дзеепрыметнік на ‑л‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паджы́лы, см. пажылы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пожило́й пажылы́, паджы́лы, у гада́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маладо́сць, -і, ж.

1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця.

2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго-н.

М. краіны.

Другая маладосць — прыліў новых сіл у пажылыя гады.

Не першай маладосці — немалады, пажылы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

elderly [ˈeldəli] adj. пажылы́, у гада́х, ста́лага ве́ку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)