паднача́ленне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. паднача́ленне
Р. паднача́лення
Д. паднача́ленню
В. паднача́ленне
Т. паднача́леннем
М. паднача́ленні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паднача́ленне ср. подчине́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднача́ленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падначаліць і стан паводле знач. дзеясл. падначаліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднача́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Зрабіць падуладным, падпарадкаваць.

П. майстэрні трэсту.

|| незак. паднача́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. паднача́ленне, -я, н. і паднача́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднача́ліцца, -юся, -ішся, -іцца; зак.

Стаць падуладным, падпарадкавацца.

П. загаду.

П. ўладзе.

|| незак. паднача́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. паднача́ленне, -я, н. і паднача́льванне, -я, н.

Знаходзіцца ў падначаленні ў каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантыненталі́зм, ‑у, м.

Эканамічнае і палітычнае падначаленне якіх‑н. краін пануючай краіне кантынента.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ДАМАСТРО́Й»,

помнік стараж.-рус. л-ры 16 ст., збор жыццёвых правіл і павучанняў. Узнік у асяроддзі наўгародскага баярства. У сярэдзіне 16 ст. яго апрацаваў святар Сільвестр, прыбліжаны цара Івана Грознага. «Д.» — своеасаблівы маральна-этычны кодэкс, які адлюстроўваў прынцыпы тагачаснага патрыярхальнага побыту, сцвярджаў поўнае падначаленне ўладзе гаспадара ў сям’і і інш.

Да арт. «Дамастрой». Аркуш з застаўкай. Фрагмент.

т. 6, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́СТРЫГ,

пастрыжэнне, хрысціянскі абрад прыняцця манаства. Суправаджаецца падстрыганнем святаром (у манастыры ігуменам) валасоў на галаве паслушніка ў знак пасвячэння яго Хрысту, ператварэння ў раба Божага. Сімвалізуе поўнае падначаленне чалавека царкве, манастырскаму статуту.

Пасля П. пасвячонаму даецца новае імя ў знак канчатковага адрачэння ад свецкага жыцця, ён апранаецца ў манаскае адзенне. У царк. жыцці П. мае мэтай падкрэсліць адрозненне асоб, якія добраахвотна далі зарок служэння Богу.

т. 12, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІЛЬДЗЕ́ЙСКІЯ ШКО́ЛЫ,

пачатковыя школы, якія ствараліся ў гарадах Зах. Еўропы ў 13—14 ст. купецкімі гільдыямі. Выкладанне роднай мовы і арыфметыкі ў іх было пастаўлена значна лепш, чым у царкоўных. У школах павышанага тыпу выкладаліся таксама граматыка, геаметрыя і элементы рыторыкі. Гільдзейскія школы былі платныя, вучыліся ў іх звычайна дзеці заможных бацькоў. Каталіцкая царква ставілася да гільдзейскай школы варожа, паколькі іх стварэнне лічыла парушэннем манаполіі царквы ў школьнай справе. З заняпадам гільдый у 15—16 ст. гільдзейскія школы перайшлі ў падначаленне гар. кіраванняў.

т. 5, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

подчине́ние ср.

1. (действие) пакарэ́нне, -ння ср.; падпара́дкаванне, -ння ср.; паднача́ленне, -ння ср.; неоконч. паднача́льванне, -ння ср.; см. подчини́ть, подчиня́ть;

2. (состояние зависимости) падпара́дкаванне, -ння ср.; паднача́ленне, -ння ср.; (подчинённость) падпара́дкаванасць, -ці ж.; паднача́ленасць, -ці ж.; (зависимость) падле́гласць, -ці ж.; (повиновение) паслушэ́нства, -ва ср., паслухмя́насць, -ці ж.; (покорность) пако́ра, -ры ж., пако́рнасць, -ці ж.;

быть в подчине́нии быць падпара́дкаваным (паднача́леным);

держа́ть в подчине́нии кого́-л. трыма́ць у пако́ры (у паслушэ́нстве) каго́е́будзь; см. подчини́ть, подчини́ться, подчиня́ть, подчиня́ться;

3. грам. зале́жнасць, -ці ж.; падпара́дкаванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)