Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
падму́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.
1. Каменная ці цагляная кладка пад чым-н., фундамент.
П. хаты.
Закласці п.
2.перан. База, апора, аснова (кніжн.).
Эканоміка — п. жыцця грамадства.
|| прым.падму́ркавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падму́рак, -рка м., прям., перен. фунда́мент; основа́ние ср.;
цагля́ны п. — кирпи́чный фунда́мент; кирпи́чное основа́ние;
◊ закла́сці п. — заложи́ть осно́вы (фунда́мент)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падму́рак, ‑рка, м.
1. Каменная або цагляная кладка пад што‑н.; фундамент. А вунь відзён і падмурак нейкай стадолы: значыць, і тут, у гэтай баравой глушэчы, распачалі нешта будаваць.Сабаленка.Домік стаіць на высокім, складзеным з камення падмурку і зухавата пазірае да бляску прамытымі акенцамі на пасёлак.Бяганская.
2.перан. Апора, аснова чаго‑н. Падмурак сацыялістычнай эканомікі. □ Магутнай партыі падмурак, Яе хрыбет і дыктатура, Яе граніт — рабочы клас.Бялевіч.Кірыла Тураўскі быў першы пасля Іларыёна сярод тых, хто закладваў падмурак старажытнай рускай эстэтыкі.Майхровіч.
•••
Закласці падмуракгл. закласці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падму́ракмбуд Fundamént n -(e)s, -e; перан Básis f -, Básen, Grúndlage f -, -n;
падму́рак старажы́тнай культу́ры die Grúndlage der álten Kultúr
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Падму́рак ’каменная або цагляная кладка пад чым-н.; фундамент’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), подму́рок ’тс’ (ТС), ’невялікая прыбудова да адрыны’ (Шушк.), падмуро́вак ’падмурак’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), падмуро́ўка ’тс’ (Касп., Янк., Жд. 2, Сл. ПЗБ), ’выступ каля печы’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск.podmurek, podmurówka, дзе яны з’яўляюцца дэрыватамі ад podmurować ’падвесці каменны (цагляны) фундамент’. Гл. таксама мур.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падмурак, падмура, фундамент
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
апе́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
Каменны або гліняны падмурак печы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)