падлі́ць, -далью́, -далье́ш, -далье́; -дальём, -дальяце́, -далью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -лі́ў, -ліла́, -ло́; падлі́; -лі́ты; зак., што, чаго.

Наліваючы, дадаць.

П. кавы ў кубак.

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці і пад.

|| незак. падліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падлію́
падалью́
падальё́м
падліё́м
2-я ас. падліе́ш
падалье́ш
падальяце́
падліяце́
3-я ас. падліе́
падалье́
падлію́ць
падалью́ць
Прошлы час
м. падлі́ў падлілі́
ж. падліла́
н. падліло́
Загадны лад
2-я ас. падлі́ падлі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падлі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падлі́ць сов., в разн. знач. подли́ть;

п. ма́сла ў аго́нь — подли́ть ма́сла в ого́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падлі́ць, падалью, падальеш, падалье; падальём, падальяце і падлію, падліеш, падліе; падліем, падліяце; заг. падлі; зак., што і чаго.

1. Дадаць чаго‑н. вадкага; наліць яшчэ крыху. Падліць кавы ў шклянку. □ Як выйдуць паліваць тыя пасадкі, Васілінка абавязкова падалье пабольш вады пад той «свой» куст. Ус. А з’еўшы адно, паглядаю, Ці хто больш чаго падліе. Купала. Мужчыны вылезлі з-за стала, а Саламея падліла сабе стравы і канчала вячэраць. Гартны.

2. Наліць пад што‑н. Падліць вядро вады пад куст.

•••

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія‑н. непрыязныя адносіны, пачуцці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падліва́ць, падлі́ць hinzgießen* vt, zgießen* vt, nchgießen* vt, кул ngießen* vt;

падліва́ць ма́сла ў аго́нь Öl ins Fuer geßen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

подли́ть сов. падлі́ць; см. подлива́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падліва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падліваць — падліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлі́ты в разн. знач. подли́тый; см. падлі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

podlać

зак. падліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)