Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падказа́цьсов.
1. подсказа́ть;
2.разг. (сделать донос) донести́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што, здадан.сказам і без дап.
1. Ціхенька, шэптам сказаць каму‑н. тое, што той павінен адказаць, вымавіць. Падказаць адказ. □ Пеця — хлопчык неблагі. Не скнара, не забіяка. Як трэба, дык і падкажа на ўроку.Хомчанка.// Дапамагчы ўспомніць, сказаць, напісаць. Лукаш .. стаў бліжэй да стала, нахіліўся да старшыні, каб падказаць яму, што напісаць у паперцы да Навікоўскага сельсавета.Галавач.[Дзед Талаш:] — [Букрэй] гаварыў, што да нас будуць прыставаць і нашы ворагі... Як ён іх называў, забыўся. — Правакатары, — падказалі дзеду.Колас.
2. Дапамагчы прыйсці да рашэння, навесці на думку. Падказаць выйсце. Падказаць, што рабіць. □ Сама прырода падказала палешуку шляхі да нястомнай дзейнасці.Сачанка.[Васіль і Ганна] пабачыліся праз тры дні — пабачыліся, хоць угавору не было: проста падказала пачуццё.Мележ.
3.Разм. Выдаць каго‑, што‑н.; данесці. Неўзабаве давялося спаткаць коннікаў: ім хтосьці выразна падказаў, дзе хаваюцца коні.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падказа́ць, падка́зваць
1. vórsagen vt (суфліраваць);
2. (навесцінадумку) éingeben*vt; auf den Gedánken bríngen*;
3.разм. (зрабіцьданос) denunzíeren vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
подсказа́тьсов., прям., перен.падказа́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.дападказаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падка́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.адпадказаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
празры́сты, -ая, -ае.
1. Які прасвечваецца, прапускае праз сябе святло.
Празрыстая вадкасць.
Празрыстая тканіна (вельмі тонкая).
2.перан. Яўны, які лёгка зразумець.
П. намёк.
Празрыста (прысл.) падказаць.
|| наз.празры́стасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падка́звацца, ‑аецца; незак.
Зал.да падказваць (гл.падказаць у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)