падво́дзіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падво́джу падво́дзім
2-я ас. падво́дзіш падво́дзіце
3-я ас. падво́дзіць падво́дзяць
Прошлы час
м. падво́дзіў падво́дзілі
ж. падво́дзіла
н. падво́дзіла
Загадны лад
2-я ас. падво́дзь падво́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падво́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падво́дзіць несов., в разн. знач. подводи́ть; (итоги — ещё) подыто́живать; см. падве́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да падвесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́дзіць гл. падвесці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі́; -ве́дзены; зак.

1. каго-што. Ведучы (гл. весці ў 1 і 3 знач.), наблізіць да каго-, чаго-н., даставіць куды-н.

П. таварыша да знаёмых.

П. войскі да пераправы.

П. дарогу да новабудоўлі.

2. што пад што. Пакласці, уладкаваць пад што-н.

П. хату пад кроквы (давесці будаўніцтва да крокваў). П. фундамент.

3. перан., што пад што. Знайсці патрэбныя доказы для абгрунтавання чаго-н. (кніжн.).

П. тэарэтычную базу пад свае выказванні.

4. што пад што. Падагнаць пад што-н., падпарадкаваць чаму-н.

П. злачынства пад артыкул крымінальнага кодэкса.

5. што. Зрабіць агульны вывад з чаго-н.

П. вынікі.

П. баланс.

6. каго (што) пад што. Зрабіць сваімі дзеяннямі непрыемнасць каму-н. (разм.).

П. суседа пад штраф.

7. перан., каго (што). Не апраўдаць чыіх-н. надзей, спадзяванняў, паставіць у няёмкае становішча (разм.).

П. знаёмага.

8. што. Падмаляваць пры дапамозе касметычных сродкаў.

П. бровы.

|| незак. падво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. падвядзе́нне, -я, н. (да 1—5 і 8 знач.) і падво́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 знач.).

|| прым. падвадны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.; спец.).

Падвадныя трубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвядзе́нне ср. подведе́ние; подыто́живание, см. падво́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАПЕ́Ў,

1) пачатак харавой песні, які выконваецца адным або некалькімі спевакамі (запяваламі).

2) Пачатак быліны, зачын, які падводзіць слухача да асноўнага зместу твора.

т. 6, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падво́дзіцца несов., страд. подводи́ться; подыто́живаться; см. падво́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падагульня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які падагульняе, падводзіць вынікі. Падагульняльны раздзел навуковай працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наража́ць

падводзіць каго-небудзь пад што-небудзь (наражаць каго-небудзь на рызыку)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. наража́ю наража́ем
2-я ас. наража́еш наража́еце
3-я ас. наража́е наража́юць
Прошлы час
м. наража́ў наража́лі
ж. наража́ла
н. наража́ла
Загадны лад
2-я ас. наража́й наража́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час наража́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)