падарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак., што.

1. Разбурыць узрывам.

П. варожы танк.

2. перан. Нанесці шкоду чаму-н., пахіснуць.

П. здароўе.

П. чый-н. аўтарытэт.

|| незак. падрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падры́ў, -ры́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падарва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падарву́ падарвё́м
2-я ас. падарве́ш падарвяце́
3-я ас. падарве́ падарву́ць
Прошлы час
м. падарва́ў падарва́лі
ж. падарва́ла
н. падарва́ла
Загадны лад
2-я ас. падарві́ падарві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падарва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падарва́ць сов., в разн. знач. подорва́ть; (здоровье, силы — ещё) надорвать;

п. гаспада́рку — подорва́ть хозя́йство;

п. аўтарытэ́т — подорва́ть авторите́т;

п. здаро́ўе — подорва́ть (надорва́ть) здоро́вье;

п. мост — подорва́ть мост;

п. жыво́т (жываты́) са сме́ху — подорва́ть живо́т (животы́) со́ смеху

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., каго-што.

1. Знішчыць, разбурыць узрывам. Падарваць танк. Падарваць мост. □ Каб не здавацца ў рукі ворагу, «Вараг» падарвалі і падтрымалі славу рускага флоту. Колас.

2. перан. Нанесці шкоду, аслабіць, разладзіць. Падарваць аўтарытэт. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства, устоі векавечнай цемры, няволі. Купала. // Разм. Сапсаваць сваё або чыё‑н. здароўе. [Асмалоўскі:] — Хоць бы пасаромеўся, што нябожчыцу-жонку падарваў на рабоце. Сіўцоў.

•••

Падарваць жывот (жываты) — тое, што і надарваць жывот (жываты) (гл. надарваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падарва́ць

1. (разбурыць выбухам) sprngen vt;

2. перан. untergrben* vt, unterwühlen vt;

падарва́ць чый-н. аўтарытэ́т j-s Autorität untergrben*;

падарва́ць даве́р das Vertruen untergrben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падрыва́ць¹ гл. падарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падры́ў гл. падарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подорва́ть сов.

1. (разрушить взрывом) падарва́ць;

2. перен. падарва́ць; см. подрыва́тьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надорва́ть сов.

1. (бумагу, ткань) нададра́ць; (верёвку и т. п.) надарва́ць;

2. (повредить) надарва́ць, падарва́ць; см. надрыва́ть;

надорва́ть живо́тики падарва́ць жываты́;

надорва́ть себе́ го́лос падарва́ць сабе́ го́лас;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падарва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)