падаве́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падаве́ц падаўцы́
Р. падаўца́ падаўцо́ў
Д. падаўцу́ падаўца́м
В. падаўца́ падаўцо́ў
Т. падаўцо́м падаўца́мі
М. падаўцу́ падаўца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падаве́ц, -даўца́ м. пода́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падаве́ц, ‑даўца, м.

Асоба, якая ўласнаручна падае, аддае які‑н. дакумент, пісьмо і пад. Падавец прашэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пода́тель падаве́ц, -даўца́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

У́КА,

у старажытных балтыйска-фін. вераваннях і міфалогіі вярхоўны бог-грамавержац, падавец дажджу, ураджаю, здароўя і ахоўнік свойскай жывёлы. Яго ўяўлялі сівым старым у блакітнай накідцы, які едзе на калясніцы па каменнай нябеснай дарозе. Ён качае нябесныя камяні (гром) і забівае маланкамі злых духаў. Свяцілішчамі У. былі «свяшчэнныя» гаі і камяні.

т. 16, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХНУМ,

у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі бог урадлівасці і абарончай вайны, падавец вады і захавальнік вытокаў р. Ніл. У грэка-рым. перыяд (з канца 4 ст. да н.э.) бог-дэміург, які на ганчарным крузе стварыў з гліны ўвесь свет. Старажытныя выявы паказвалі яго ў выглядзе барана з закругленымі гарызантальнымі рагамі, пазней — чалавека з галавой барана.

т. 17, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

doręczyciel

м. падавец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

oddawca

м. падавец; уст. уручальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Überbrínger m -s, - падаве́ц, прад’яўні́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gesúchsteller m -s, - падаве́ц прашэ́ння, заяўні́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)