Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пагро́за, -ы, мн. -ы, -ро́з, ж.
1. Запалохванне, абяцанне зрабіць непрыемнасць, зло.
Не звяртаць увагі на пагрозы.
2. Магчымая небяспека.
П. смерці.
План быў пад пагрозай зрыву.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пагро́заж., в разн. знач. угро́за
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пагро́за, ‑ы, ж.
1. Абяцанне зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць. Выказаць пагрозу. Не звяртаць увагі на пагрозы. □ [Мужчыны] стаялі на раллі вакол Міхалкі, закурвалі і моўчкі слухалі аканомавы пагрозы.Галавач.Пагрозы [Волькі] кінуць участак і не ступіць больш на яго нагой былі, безумоўна, пустой гаворкай.Васілевіч.// Злосць, пагрозлівы тон. У голасе бацькавым была пагроза і крыўда, што і дачка не будзе слухаць яго. Тады ўсяму канец.Каваль.
2. Небяспека, якая тоіцца ў чым‑н. Пагроза смерці. □ Пад пагрозай атруты [хлопцы] выкінулі нямала і добрых грыбоў.Маўр.// Тое, што стварае небяспеку. Фашызм — пагроза міру на зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАГРО́ЗАў крымінальным праве,
выказаны ў любой форме намер прычыніць фіз., матэрыяльную ці інш. шкоду грамадскім або асабістым інтарэсам. У крымін. праве Рэспублікі Беларусь найб. небяспечныя віды П. — забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці шляхам падпалу і да т.п., якія ствараюць самаст. саставы злачынства. Разглядаецца заканадаўствам як сродак псіхічнага насілля над чалавекам і караецца ў крымін. парадку.