пагро́за, -ы, мн. -ы, -ро́з, ж.

1. Запалохванне, абяцанне зрабіць непрыемнасць, зло.

Не звяртаць увагі на пагрозы.

2. Магчымая небяспека.

П. смерці.

План быў пад пагрозай зрыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)