павіля́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павіля́ю павіля́ем
2-я ас. павіля́еш павіля́еце
3-я ас. павіля́е павіля́юць
Прошлы час
м. павіля́ў павіля́лі
ж. павіля́ла
н. павіля́ла
Загадны лад
2-я ас. павіля́й павіля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час павіля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павіля́ць сов., прям., перен. повиля́ть;

саба́ка ~ля́ў хвасто́м — соба́ка повиля́ла хвосто́м;

не ка́жа адра́зу, а лю́біць п. — не говори́т сра́зу, а лю́бит повиля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Віляць некаторы час. Джэк толькі на момант азірнуўся, прывітальна павіляў гаспадару калматыя хвастом і яшчэ больш зацята аднавіў атакі на Давіда. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повиля́ть сов., прям., перен. павіля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасі́лак ’дапамога’, ’падмацаванне’ (Нас., Яруш.)., ст.-бел. посилокъ (1560 г.) ’тс’, ’прыём ежы’ запазычана са ст.-польск. posiłek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сюды ж пасілка ’дапамога’ (Касп.). Аналагічна бел. пасіліцца ’падсілкавацца’ (Яруш.) з польск. posilić się ’тс’, павіляць ’падмацоўваць’ з posilać ’тс’, пасілкава́нне, посілкува́ньня ’падмацаванне’ (Нас., Яруш., Бяльк.) з польск. posiłkowanie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)