Пасі́лак ’дапамога’, ’падмацаванне’ (Нас., Яруш.)., ст.-бел. посилокъ (1560 г.) ’тс’, ’прыём ежы’ запазычана са ст.-польск. posiłek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сюды ж пасілка ’дапамога’ (Касп.). Аналагічна бел. пасіліцца ’падсілкавацца’ (Яруш.) з польск. posilić się ’тс’, павіляць ’падмацоўваць’ з posilać ’тс’, ^сілкаванне, посілкуваньня ’падмацаванне’ (Нас., Яруш., Бяльк.) з польск. posiłkowanie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)