зліслі́віць

‘павесці сябе лісліва’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зліслі́ўлю зліслі́вім
2-я ас. зліслі́віш зліслі́віце
3-я ас. зліслі́віць зліслі́вяць
Прошлы час
м. зліслі́віў зліслі́вілі
ж. зліслі́віла
н. зліслі́віла
Загадны лад
2-я ас. зліслі́ў зліслі́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час зліслі́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злібера́льнічаць

‘павесці сябе як ліберал’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. злібера́льнічаю злібера́льнічаем
2-я ас. злібера́льнічаеш злібера́льнічаеце
3-я ас. злібера́льнічае злібера́льнічаюць
Прошлы час
м. злібера́льнічаў злібера́льнічалі
ж. злібера́льнічала
н. злібера́льнічала
Загадны лад
2-я ас. злібера́льнічай злібера́льнічайце
Дзеепрыслоўе
прош. час злібера́льнічаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

развар’ява́цца, ‑вар’ююся, ‑вар’юешся, ‑вар’юецца; зак.

Разм. Павесці сябе падобна вар’яту; раскрычацца. Часта льга было пачуць, як жанчыны крычаць на дзяцей: — Чаго вы развар’яваліся, як Пархвен каля пеўня! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задра́цца, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; задра́ўся, -дра́лася; -дзяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, загнуцца ўгору, залупіцца.

Кара на дрэве задралася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку).

Кашуля задралася.

3. Павесці сябе задзірыста.

З. ў кампаніі.

|| незак. задзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

повести́​I сов., в разн. знач. паве́сці;

он повёл го́стя в сад ён павёў го́сця ў сад;

повести́ войска́ в бой паве́сці во́йскі ў бой;

повести́ разгово́р паве́сці размо́ву (гу́тарку);

повести́ себя́ пача́ць паво́дзіць (трыма́ць сябе́); см. поводи́ть​I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. Павесці сябе пэўным чынам, зрабіць які-н. учынак.

П. высакародна.

2. Залічыцца куды-н.

П. ва ўніверсітэт.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паслаць па назначэнні (пра тое, што паведамляецца, перадаецца); быць дастаўленым куды-н.

Кніга паступіла ў продаж.

П. у шпіталь на лячэнне.

|| незак. паступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паступле́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Даць неабходныя навыкі, навучыць паводзіць сябе. Выхаваць дзяцей. // Падрыхтаваць да якой‑н. дзейнасці; вырасціць. Выхаваць кадры інтэлігенцыі.

2. Сфарміраваць чый‑н. характар, зрабіць уплыў на склад думак, пачуцці. Выхаваць мужнага барацьбіта. Выхаваць надзейнага памочніка. Выхаваць пачуццё адказнасці. □ [Галубовіч:] — Трэба абудзіць народ, выхаваць, згуртаваць і павесці на рашучы і ўжо астатні штурм царызму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zesztywnieć

зак.

1. зацвярдзець; страціць гнуткасць;

2. адубець, скарчанець, акасцянець;

3. перан. павесці сябе афіцыйна; стаць халодным (непрыступным)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак.

1. каму, на што і без дап. Сказаць, паведаміць што-н. у адказ на зварот ці запытанне, на пытанне, ліст.

А. на пісьмо.

2. што. Расказаць настаўніку ўрок.

3. чым. Павесці сябе пэўным чынам у адказ на што-н.

А. жартам.

А. вершам.

4. Адазвацца, адклікнуцца на голас, покліч і пад.

5. за каго-што і без дап. Быць пакараным, панесці адказнасць за каго-, што-н.

А. за свой учынак.

6. што. Завяшчаць што-н. каму-н.

Ён адказаў сыну частку гаспадаркі.

7. без дап., разм. Выйсці са строю, сапсавацца.

У трактара адказалі тармазы.

|| незак. адка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задра́цца ​1, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; пр. задраўся, ‑лася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падняцца ўгору. [Плывец] бухнуўся галавою ў ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору. Колас. — Уй, — закрычыць, быццам ад страху, Аўдуля, а ў душы рада, смяецца, носік той кірпаты задзярэцца, вочкі прыжмурацца. Ермаловіч. // Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку). Плацце задралася. // Адарваўшыся, загнуцца ўгору; залупіцца (у 1 знач.). Кара на ліпе задралася.

2. Разм. Загаліцца, падняўшы плацце, спадніцу.

3. Павесці сябе задзірыста. Сымон адчувае сябе ніякава. Задраўся тады крыху, як былі ў Івана. Сташэўскі.

задра́цца ​2, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; пр. задраўся, ‑дралася; зак.

Пачаць драцца (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)