паве́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.
Паданне, заснаванае на забабонах.
Народныя павер’і.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паве́р’е
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паве́р’е |
паве́р’і |
| Р. |
паве́р’я |
паве́р’яў |
| Д. |
паве́р’ю |
паве́р’ям |
| В. |
паве́р’е |
паве́р’і |
| Т. |
паве́р’ем |
паве́р’ямі |
| М. |
паве́р’і |
паве́р’ях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паве́р’е, ‑я, н.
Паданне, якое заснавана на забабонах. Народныя павер’і.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пове́рье паве́р’е, -р’я ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нячы́сцік, ‑а, м.
Разм. У забабонах — нячыстая сіла, чорт. [Антося] верыла ў павер’е, што ў тапельніка нячысцік забірае душу яшчэ перад смерцю... Барашка. // Ужываецца як лаянка. [Маці:] — Дачытаўся, нячысцік, што зусім здурнеў!.. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прываро́жка (прываро́шка) ’звычай, павер’е’ (паст., Сл. ПЗБ). Субстантыў ад прываражы́ць < варажы́ць (гл.) ’у забабонных уяўленнях — варажбой выклікаць любоў, прыхільнасць да каго-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мядзве́джае вушка ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (гродз., Кіс.), медвежʼе ушко ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum tapsiformeSchrad.’ (жытк., Бейл.). Укр. ведмеже ухо ’дзіванна’, ’шалфей, Salvia L.’, рус. медвежье ухо ’піжма, Tanacetum vulgare L.’, ’дзіванна’, ’ландыш’. Матывацыя: існавала павер’е, што: 1) гэтыя ягады падабаюцца мядзведзям; 2) усе менш каштоўныя расліны і грыбы «аддаюцца» ваўкам, мядзведзям, мышам. Так жа і ў германскіх народаў (Махэк, Jména, 177; РЯШ, 1973, № 1, с. 83).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых; самка ката.
К. з кацянятамі.
К. мыецца — госці будуць (павер’е). К. мышцы не таварыш (прыказка). Збродлівай кошцы хвост уцінаюць (прыказка).
2. Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых (леў, тыгр, барс і інш.).
3. мн. Жалезныя шыпы або іншыя прыстасаванні, якія мацуюцца да абутку для пад’ёму на слупы, мачты і пад.
4. Невялікі якар (спец.).
◊
На сэрцы (на душы) кошкі скрабуць — пра трывожны стан, чаканне чаго-н. непрыемнага.
Чорная кошка прабегла паміж кім — сапсаваліся адносіны, пасварыліся.
|| памянш.-ласк. ко́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. кашэ́чы, -ая, -ае і каша́чы, -ая, -ае.
Кашэчыя (і кашачыя) лапы.
Кашэчыя (і кашачыя) звычкі.
Сямейства кашэчых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ *Мядзве́дзіны, кобр. мыдвэдыны, малар. мэдвэдыны ’ажыны, Rubus fructicosus L.’ (Нар. лекс., Бел. хр. дыял., Сл. Брэс.), мазыр. медзьведзі ’тс’ (Бейл.), брэсц. мідвіднык ’зараснік ажыны’ (Сл. Брэс., Жыв. сл.). Рус. медвежьи ягоды ’маліна’, ст.-польск. miedźuiedziny, ст.-чэш. medvezie (nedvezie) ja- nod(in)y, nedvediny, cernė nedvedice, суч. medvedice, якое Махэк (Jména, 101–102) лічыць не надта старым. Да мядзведзь (гл.): яшчэ ў сярэднія вякі бытавала павер’е, што мядзведзі вельмі любяць гэтыя ягады. Некаторыя іншыя назвы таксама ад назваў звяроў: ажынькёж; рус. куманика < комонь ’конь’, укр. веприна < вепр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)