павалачы́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павалаку́ павалачо́м
2-я ас. павалачэ́ш павалачаце́
3-я ас. павалачэ́ павалаку́ць
Прошлы час
м. павало́к павалаклі́
ж. павалакла́
н. павалакло́
Загадны лад
2-я ас. павалачы́ павалачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час павало́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павалачы́ сов.

1. (потянуть) потащи́ть, поволо́чь;

2. (с трудом понести) потащи́ть;

валачы́ў воўк — павалаклі́ і во́ўкапосл. таска́л волк — потащи́ли и во́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; пр. павалок, ‑лакла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Пацягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго‑н. Віктар ухапіў Мірона за ногі і павалок па зямлі. Маўр. Выплыў Сенька з затока, пераехаў Прыпяць, потым, спусціўшыся крыху ніжэй, прыстаў да берага і павалок лодку ў кусты. Краўчанка.

2. Панесці што‑н. цяжкае, з цяжкасцю. Праца закіпела дружна. Хлопцы, дзяўчаты павалаклі дошкі, цэглу, жалеза. Карпюк. Завішнюк узяў свае мяшкі, трыножнік і павалок на двор, як нешта зусім чужое. Пташнікаў.

3. Разм. Павесці сілком, прымусіць пайсці куды‑н. Начапіў я козліку аборачку на рогі і павалок са двара. Брыль. Паліцыянты схапілі высокага .. харыста Паўла Моніча і павалаклі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потащи́ть сов. пацягну́ць, павалачы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поволо́чь сов., разг. павалачы́; пацягну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павало́чаны пота́щенный, поволо́ченный, поволочённый; см. павалачы́1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павалачы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павалачу́ павало́чым
2-я ас. павало́чыш павало́чыце
3-я ас. павало́чыць павало́чаць
Прошлы час
м. павалачы́ў павалачы́лі
ж. павалачы́ла
н. павалачы́ла
Загадны лад
2-я ас. павалачы́ павалачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час павалачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

По́валач ’нацяганы, зблытаны лён ці інш.’ (Нар. сл.). Ад павалачы ’пацягнуць’ (Касп.) < бачачы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поволочи́ть сов. павалачы́; пацягну́ць; пацяга́ць; (долго, много, неоднократно) папацяга́ць, папаця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уволо́чь сов.

1. разг. павалачы́, звалачы́; (выволочь) вы́валачы; (в сторону) адвалачы́; (заволочь) завалачы́;

2. (украсть) прост. укра́сці, сцягну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)