паба́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паба́ўлюся паба́вімся
2-я ас. паба́вішся паба́віцеся
3-я ас. паба́віцца паба́вяцца
Прошлы час
м. паба́віўся паба́віліся
ж. паба́вілася
н. паба́вілася
Загадны лад
2-я ас. паба́ўся паба́ўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паба́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

паба́віцца сов., разг.

1. поме́длить, задержа́ться;

2. (провести время в развлечениях) позаба́виться, развле́чься, поте́шиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм.

1. Затрымацца; памарудзіць. Ужо трэба было званіць на ўрок, хоць вучні толечкі выбеглі з класаў. Стары пабавіўся: хай пагуляюць, пабегаюць. Сабаленка.

2. Пагуляць, пазабаўляцца некаторы час. — Вось, калі ласка, падмацуйцеся трошкі, а дзеці няхай пабавяцца пару хвілінак, — лагодна сказала гаспадыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паба́віцца

1. (затрымацца; памарудзіць) sich ufhalten*; zögern vi;

2. (пагуляць, пазабаўляцца) sich ine Zeit lang amüseren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

fling

[flɪŋ]

1.

v.t. flung

1) кі́даць; шпурля́ць

to fling someone into jail — кі́нуць каго́ ў турму́

to fling fresh troops into a battle — кі́нуць сьве́жыя аддзе́лы ў бой

to fling a stone — шпурну́ць ка́мень

2) пазіра́ць з пага́рдай, кіда́ць пага́рдлівы по́зірк

3)

а) кі́даць аб зямлю́, валі́ць; скіда́ць

the horse flung his rider — конь скі́нуў ездака́

б) (out) брыка́ць

4) кіда́ць (цень), напаўняць, по́ўніць (па́хам, гу́камі)

The flowers fling their fragrance around — Кве́ткі напаўня́юць паве́тра па́хам

5) уклада́ць, аддава́ць

To fling all energies — аддава́ць усе́ сілы, акуну́цца з галаво́ю (у пра́цу)

2.

v.i.

1) кі́дацца, выбяга́ць, выско́кваць

She flung out of the room — Яна́ вы́бегла з пако́ю

2) пачына́ць свары́цца, ла́яцца

3.

n.

1) кідо́к -ка́ m., по́швырак -ка m.

2) гуля́ньне n., прые́мнае ба́ўленьне ча́су

to have one’s fling — нагуля́цца, прые́мна паба́віцца

to have a fling with someone — мець рама́н з кім

3) зьнява́жлівая заўва́га; крыты́чныя напа́дкі

to have a fling at —

а) паспрабава́ць рабі́ць

б) пага́рдліва або́ зьнява́жліва выка́звацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)